Вечарына, як у кіно!

Тэрыторыя моладзі

dsc_1055Можа здацца, што ў нашым горадзе праходзіць не так многа мерыпрыемстваў для падлеткаў, як таго б хацелася. Так, у школах імкнуцца арганізаваць вольны час рабят, але юнакам і дзяўчатам так хочацца нечага незвычайнага, каб было чым перад равеснікамі пахваліцца. Ну літаральна, як у кіно!

Такі незвычайны адпачынак прапанавалі нядаўна работнікі цэнтра культуры г. Хойнікі. На мінулых выхадных там прайшла цікавая касцюміраваная вечарына для падлеткаў. Уваход хаця і платны, але гэтага быў варты. Пад модную музыку ў выкананні ўжо знаёмага нашай публіцы па розных мерапрыемствах гомельскага дзі-джэя Аля ў фае цэнтра культуры танчылі казачныя персанажы ў неверагодных вобразах.
dsc_0910У незвычайныя ўборы былі апрануты і работнікі цэнтра, нават білеты прадавала не касір, а Добрая чараўніца, а ў залу прапускала не білецёр, а Дама ў белым. Культарганізатар Паліна Ходас пастаралася як мае быць, зрабіўшы арыгінальны дызайн залы. У гэтым маладому спецыялісту дапамагалі ўсе работнікі цэнтра разам з кіраўніком Л.В. Лобан. Напрыклад, па кутах утульна зіхацелі ліхтары з гарбузоў, нават лесвіцу ўпрыгожылі.
2op-2ldbop4Рабятам, хто па розных прычынах не змог дазволіць сабе набыць квіток на касцюміраваны баль, дапамог хайнічанін Д.І. Міхед. Ён набыў 50 квіткоў і раздаў іх па школах раёна і ў прафесійны ліцэй для падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, дзяцей са шматдзетных сем’яў і г.д. Нават з Казялужскай школы дзеткі прыехалі.
У час дыскатэкі гасцей забаўлялі казачныя персанажы: іншапланетныя прышэльцы, прывіды і нават зачараваная прынцэса на хадулях. Вось гэта было відовішча!
Усе засталіся задаволенымі прайшоўшым святам, а мясцовыя прыгажуні яшчэ доўга будуць дэманстраваць свае экстравагантныя ўборы і макіяж, які для ўсіх жадаючых рабіла мастачка Марыя Любанец, на сваіх інтэрнет-старонках.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *