У рамках акцыі “Твой выбар”

Законнасць і парадак

За сем месяцаў сёлета на тэрыторыі нашай вобласці агульная колькасць злачынстваў, якія здзяйсняюць асобы, маючыя судзімасць, павялічылася на 23,6%. Удзельная вага рэцыдыўных злачынстваў склала 46,6% (па рэспубліцы 48). Складаная, але кантралюемая крымінагенная абстаноўка ў нашым раёне. На ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС састаіць 313 чалавек. Большасць з іх – патэнцыяльныя кандыдаты на парушэнне законнасці і правапарадку, асабліва тыя, хто не заняты грамадска карыснай працай. Нізкае матэрыяльнае становішча, патрэба ў нармальных бытавых умовах, п’янства і алкагалізм – прычыны, якія садзейнічаюць гэтаму.

Толькі намаганнямі праваахоўных органаў немагчыма дабіцца жадаемых вынікаў па зніжэнню ўзроўню рэцыдыўнай злачыннасці, бо яна ў многім залежыць ад сацыяльна-эканамічнай сферы. Даводзіцца канстатаваць, што ў прафілактыцы яе не ў поўнай меры задзейнічаны патэнцыял калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх фарміраванняў.
У мэтах удасканалення работы органаў унутраных спраў Гомельскай вобласці па папярэджанню рэцыдыўнай злачыннасці, павышэння якасці ўзаемадзеяння іх з іншымі грамадскімі органамі, ведамствамі і грамадскасцю 29 верасня ва ўсіх раёнах Гомельшчыны прайшла акцыя “Твой выбар”. Асноўная яе мэта – накіраваць на працаўладкаванне асоб, якія маюць судзімасць, а таксама тых, хто асуджаны да мер пакарання, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства, аказаць ім дапамогу ў бытавым абустройстве, правесці растумачальна-прафілактычную работу.

Пераважная большасць   выкліканых павесткамі асоб, маючых судзімасць (асуджаных), прыбылі ў актавую залу аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Адкрыў гэты своеасаблівы сход часова выконваючы пасаду першага намесніка начальніка РАУС В.А. Котчанка. Намеснік пракурора раёна А.А. Ляончык напомніў некаторым з прысутных у зале не аб тым, што некалі яны панеслі пакаранне за свае супрацьпраўныя дзеянні, а  тое, што цяпер парушаюць грамадскі парадак, не працуюць, п’янствуюць. У іх ліку Л.П. Кліменка, В.І. Дземіденка, П.А. Кудрыцкі, М.У. Арлоў, А.А. Русакоў. За незахаванне прэвентыўнага нагляду В.В. Забірану з в. Веляцін, хайнічанам С.А. Іўлеву і Д.М. Фядосенку пад роспіс уручаны папярэджанні. Калі і ў далейшым яны будуць весці антыграмадскі лад жыцця, то з усёй верагоднасцю могуць апынуцца ў месцах пазбаўлення волі.

Але ж асноўная частка акцыі была прысвечана праблемам, з якімі даводзіцца сутыкацца гэтаму кантынгенту асоб. Як правіла, іх з неахвотай прымаюць на працу, хаця службай занятасці за дзевяць месяцаў гэтага года з 15 чалавек, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна — выканаўчай інспекцыі, 7 працаўладкаваны. Растлумачана  адбыўшаму 12 год пазбаўлення волі В.В. Курленку, бацькі якога за гэты час памёрлі, што ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва яму могуць аказаць гуманітарную дапамогу. Паведамлена таксама якім чынам можна прайсці медкамісію перад прыёмам на працу, аднавіць згубленыя дакументы і інш.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўленння па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А. Слесарэнка і яе намеснік С.М. Кушнер, вядучы спецыяліст сектара занятасці А.У. Іўкова, в.а. начальніка тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Л.Ю.Чэкан, першы сакратар  райкама ГА “БРСМ” Л.А. Гаркуша, Благачынны Хойніцкай акругі, протаіерэй Уладзімір Козак, які з глыбокім жалем канстатаваў той факт, што многія з тых, каму ён у свой час аказваў дапамогу ў складаных жыццёвых сітуацыях, на шлях выпраўлення не сталі.

Дзеля справядлівасці трэба  адзначыць, што маючыя судзімасць у час сходу паводзілі сябе прыкладна, уважліва слухалі. І той дыялог, што адбыўся, быў канструктыўным, хаця часткова і жорсткім па форме: не патрэбна шукаць вінаватых у сваіх праблемах. Супрацоўнікамі праваахоўных органаў з асобамі, якія вызваліліся з месц пазбаўлення волі і не працаўладкаваны, праводзяцца індывідуальныя гутаркі, накіраваныя на фарміраванне і ўмацаванне імкнення да заняткаў грамадска-карыснай дзейнасцю, добрасумленныя адносіны да працы, захаванне патрабаванняў заканадаўства і прынятых у грамадстве правіл паводзін. Ім растлумачваюцца існуючыя гарантыі на рынку працы. Ажыццяўляецца нагляд за захаваннем прадпрыемствамі і арганізацыямі працоўнага заканадаўства, прымаюцца меры па выяўленню і недапушчэнню неабгрунтаванай адмовы ў прыёме на працу такім асобам. А за імі застаецца права выбару: працягваць весці антыграмадскі, супрацьпраўны лад жыцця або стаць на шлях выпраўлення.



 В. ЛІБЕРТ, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *