Штогод у гімназіі г. Рагачоў праходзіць фестываль інтэлектуальных гульняў.
Сёлета паўдзельнічаць там вырашылі і хойніцкія гімназісты. Перад адказнай паездкай рабяты старанна рыхтаваліся, у гэтым ім дапамагаў настаўнік фізікі С.А. Ільеў.
Назву камандзе выбралі сімвалічную – «Пілоты», таму што гэта паездка – пілотная, іншымі словамі – пробная. Варта адзначыць, што дэбют атрымаўся задавальняючым. Сярод даўніх удзельнікаў фестывалю са Жлобіна, Рагачова, Гомеля, хайнічане занялі другое месца ў «Сваёй гульні».
Гонар гімназіі адстойвалі сямікласнікі Анастасія Бачына, Ягор Рак, Аляксандр Мурашка, Іван Котчанка, шасцікласніца Юлія Вяргейчык і пяцікласніца Марыя Каласок. Капітанам каманды стала Кацярына Наумоўская з 7 класа.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.