Дзеля прафілактыкі

Законнасць і парадак

З 4 кастрычніка па 4 лістапада 2010 года на тэрыторыі нашай вобласці праводзіцца комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў па павышэнню бяспекі дарожнага руху.

Ен абумоўлены тым, што ў апошні час абстаноўка на дарогах стала больш напружанай. За 9 месяцаў на Гомельшчыне было зарэгістравана 586 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 114 чалавек загінулі і 600 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. На тэрыторыі нашага раёна было зарэгістравана 19 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 10 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Найбольш распаўсюджаныя прычыны ДТЗ – перавышэнне скораснага рэжыму, кіраванне транспартам у нецвярозым стане, без вадзіцельскага пасведчання, парушэнне праезду пешаходных пераходаў. Пасля гарачых летніх месяцаў і пыльных дарог любы аўтамабіль трэба рыхтаваць да перамены клімату і больш слізкай дарогі. Правіламі дарожнага руху пры наяўнасці снежнага покрыва рэкамендуецца ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў абсталяваных шынамі, прызначанымі для эксплуатацыі ў зімовых умовах. Выкарыстанне іх носіць рэкамендацыйны характар, аднак пры разборы абставін ДТЗ адсутнасць зімовай гумы будзе расцэньвацца як абцяжарваючыя абставіны. Пагодныя ўмовы, якія часта мяняюцца, уплываюць на бяспеку дарожнага руху. У сувязі з гэтым вадзіцелям неабходна выбіраць бяспечны скорасны рэжым, павялічваць інтэрвалы паміж транспартнымі сродкамі з улікам магчымасці экстранага прыпынку.

Пешаходам таксама трэба павышаць адказнасць за  свае паводзіны на дарозе, развіваць навыкі пастаяннага кантролю за змяненнем дарожных абставін. Напомню, што адзенне з устаўкамі са святловяртаючага матэрыялу, а таксама павязкі і значкі з яго робяць пешахода прыкметным у цемры з месца вадзіцеля пры бліжнім святле фар на адлегласці парадку 140-180 метраў, пры дальнім – 400 метраў. Пры руху на веласіпедзе па дарозе ў цёмны час сутак або пры недастатковай бачнасці веласіпедыстам рэкамендуецца апранаць камізэлькі павышанай бачнасці са святловяртаючага матэрыялу.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Памятайце аб паважлівых адносінах да іншых, захаванні правілаў дарожнага руху і інстынкце самазахавання. Бо на кон ставіцца самае дарагое – ваша здароўе і жыццё.


У. ТАЛЮК, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *