Раскажам разам пра вайну

Образование Рэха падзеі

img_3545Пяцёра адважных – так можна назваць фотаздымак, зроблены педагогам Стралічаўскай школы А.М. Савіцкім.

Надхнілі фатографа-аматара кадры савецкай кінастужкі «Хто вернецца – дакахае» пра маладога паэта лёс, якога выпрабоўвае вайна. У фільме трапіўшы ў фашысцкі палон юнак, ратуецца і шукае шлях да партызан. Менавіта кадры, дзе збіраюцца разам народныя мсціўцы, сталі прыкладам для патрыятычнай фотасесіі старшакласнікаў Стралічаўскай школы на фоне былой рудакоўскай сядзібы.

Але не проста так сабраліся на фота школьнікі-«партызаны». Летась Стралічаўская СШ прадстаўляла свой творчы праект – кароткаметражны фільм па матывах стужкі «Хто вернецца – дакахае» на рэспубліканскім конкурсе «Раскажам разам пра вайну». У нашых землякоў атрымалася такая цікавая работа, што менавіта яна і заняла першае месца.

А ўявіце сабе, што равеснікі нашых таленавітых рабят у далёкім 1943 годзе прыкладалі ўсе намаганні, каб вызваліць родны край ад фашысцкага ворага. Вечная памяць тым юным і адважным байцам!

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота А.М. Савіцкага.
На здымку:  Вячаслаў Кашперка, Андрэй Чарняўскі, Уладзіслаў Горлаў, Аляксей Чэркас, Канстанцін Кумпалаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *