Благаславёная сельская праца — ёй заўжды будуць песні спявацца

Рэха падзеі Сельское хозяйство

img_7828На мінулых выхадных ушаноўвалі лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. У цэнтры культуры г. Хойнікі адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя гэтай падзеі. Прафесійнае свята працаўнікоў вёскі было і застаецца адным з самых значных у нашай краіне. Яно яднае ўсіх, хто працуе на палях, фермах, прадпрыемствах харчовай і перапрацоўчай прамысловасці. Павага да нялёгкай сялянскай працы з’яўляецца неад’емнай каштоўнасцю нашага народа, асновай яго існавання і развіцця. Фае цэнтра было ўпрыгожана ў стылістыцы свята: гарой высіліся хлебныя вырабы і кандытарскія далікатэсы, залаціліся снапы, усе жадаючыя маглі набыць і розныя іншыя прысмакі.

diplomНа ўрачыстым мерапрыемстве не было свабодных месцаў. Прысутнічалі ганаровыя госці: кіраўніцтва нашага раёна на чале з выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама А.У. Бандарэнкам, дэпутацкі корпус пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, дэлегацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, ветэраны працы, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і сельвыканкамаў раёна.

img_8349На першых радах у глядзельнай зале – эліта сельскай гаспадаркі – лепшыя з лепшых работнікі палёў і ферм. Іх імёны, упрыгожаныя заслужанымі хвалебнымі эпітэтамі, не сыходзяць са старонак раённай газеты, але сустрэць гэтых славутых працаголікаў разам – вялікая ўдача. Таму нельга было губляць дарэмна час, а літаральна лавіць імгненні, каб зрабіць як мага больш фотаздымкаў нашых, без перабольшання, герояў.
bondarПачалі цырымонію прыгажуні ў нацыянальных касцюмах. У цэнтры падзеі – сімвалічны мех з сёлетнім ураджаем. У знак падзякі вялікі хойніцкі каравай за плённую працу ад імя ўсіх работнікаў галіны сельскай гаспадаркі прыняў в.а. старшыні райвыканкама А.У. Бандарэнка, які падзякаваў усім за адданую працу і адкрыў шэраг віншаванняў.
img_8122У час мерапрыемства прагучалі прыемныя пажаданні ад усіх гасцей свята, былі ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі раёна, пераможцы жніва 2016 года. Акрамя заслужаных дыпломаў і грамат, рупліўцы атрымалі і каштоўныя падарункі, у іх ліку халадзільнікі, пральныя машыны і тэлевізары, а таксама грашовыя заахвочванні.
img_8036У зале прысутнічалі і маладыя спецыялісты, якія толькі пачалі будаваць сваю кар’еру ў сельскай гаспадарцы. Пад гучныя апладысменты амаль два дзясяткі прадстаўнікоў моладзі падняліся на сцэну, дзе атрымалі сімвалічныя падарункі і прынялі наказ ад старшыні раённай ветэранскай аргнізацыі В.С. Васькевіча.
olesyaУ святочным канцэрце для віноўнікаў свята прынялі ўдзел лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці і салісты нашага горада і раёна.
img_7799Парадавалі гледачоў сваёй творчасцю ўзорны ансамбль эстраднага танца ЦТДіМ «Драйв», ансамблі дзіцячай школы мастацтваў «Крыніца» і «Верасок», ансамблі «Жніво» і «Грамада», а таксама юныя і дарослыя артысты нашага раёна. На працягу ўсяго мерапрыемства бурныя авацыі суправаджалі ўзнагароджанні і выступленні мастацкай самадзейнасці. У знак падзякі самым маленькім зорачкам свята ад кіраўніцтва раёна ўручаны цэлы кошык салодкасцяў.

Тэкст і фота
Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *