Бяспечныя ўмовы – права канстытуцыйнае

Законнасць і парадак

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ажыццяўляецца шэраг мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне ўмоў і аховы працы, папярэджванню траўматызму на вытворчасці. Распараджэннем райвыканкама №181 ад 15.06.2009 г.  распрацаваны мерапрыемствы па фарміраванню і ўдасканальванню сістэмы заахвочвання работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, не дапусціўшых парушэнняў патрабаванняў па ахове працы і аказваючых садзеянне наймальнікам у выяўленні парушэнняў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны.

У адпаведнасці з заканадаўчымі і нарматыўнымі прававымі актамі на ўзроўні арганізацый праводзіцца работа па стварэнню сістэмы кіравання аховай працы на аснове дзяржаўных стандартаў. За мінулы год і 9 месяцаў гэтага 7 арганізацый укаранілі СКАП у адпаведнасці з СТБ 18001-2005; тры – СТБ 18001-2009. Працуюць мабільныя групы па ажыццяўленню аператыўнага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ў сельскай гаспадарцы і на будаўнічых аб’ектах раёна.

Павышана патрабавальнасць за парушэнне Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асабліва за распіццё спіртных напіткаў у рабочы час. За невыкананне яе патрабаванняў прыцягнуты да адказнасці (скасаваны кантракты) за дзевяць месяцаў гэтага года 40 чалавек, з іх у арганізацыях камунальнай уласнасці – 30.

Для забеспячэння бяспекі вялікае значэнне мае прафесійны адбор і навучанне  бяспечным умовам працы. У навучальных цэнтрах, раённай камісіі, у камісіях вышэйстаячых органаў упраўлення прайшлі праверку ведаў па пытаннях аховы працы 186 чалавек, непасрэдна ў арганізацыях – 5798.

У сістэме прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспечных умоў і зніжэнне прафзахворваемасці, важнае месца займаюць сродкі індывідуальнай аховы. Забяспечанасць прадпрыемстваў і арганізацый раёна спецадзеннем складае больш за 90 працэнтаў. Пытанні стану аховы працы пастаянна разглядваюцца на агульных сходах калектываў, нарадах кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый.   Вельмі важна, каб функцыя кантролю ажыццяўлялася не толькі спецыялістам па ахове працы, а стала б паўсядзённым і пастаянным абавязкам усіх спецыялістаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў. Сваю ролю ў ажыццяўленні перыядычнага кантролю за захаваннем патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы закліканы адыгрываць прафсаюзныя камітэты. З улікам высокай удзельнай вагі асабістых прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці і вялікай колькасці парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, выяўляемых у ходзе праверак у працоўных калектывах, неабходна знаходзіць матывацыі, пабуджаючыя работніка бяспечна працаваць, дакладна захоўваць і выконваць ускладзеныя на яго абавязкі. Грамадству стала нявыгадна мець небяспечныя і шкодныя для здароўя рабочыя месцы. А гэта значыць, трэба садзейнічаць забеспячэнню канстытуцыйных правоў грамадзян на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, захаванню іх правоў.



І. ГРЫГАРОВІЧ,
галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *