Два-тры дні – і зноў, як агурочак

Медыцына і здароўе

На базе інфекцыйнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы адкрыты два ложкі па зняццю сімптомаў алкагольнай залежнасці на платнай аснове. Аб працэдуры аказання гэтай паслугі расказвае загадчык аддзялення, урач С.А. Хаванскі:

– Кожнага чалавека, які пажадаў атрымаць паслугу, аглядвае ўрач-псіхатэрапеўт-нарколаг і робіць неабходныя назначэнні, якія выконваюцца персаналам аддзялення. Калі стан пацыента пагаршаецца, яго накіроўваюць на лячэнне ў Гомель – у наркалагічны дыспансер або псіхіятрычную бальніцу. Калі ў паступіўшага пацыента выяўлены ўскладненні ў здароўі, напрыклад, паталогія сардэчна-сасудзістай сістэмы, запаленне лёгкіх, сутаргавы сіндром, паслуга аказваецца  бясплатна.

Пры ўзнікненні канфліктнай сітуацыі, калі пацыент гаворыць, што ён алкаголік, а алкагалізм – гэта хвароба і яго трэба лячыць бясплатна, выдаецца накіраванне ў абласны наркалагічны дыспансер.

За месяц у сярэднім жадаюць купіраваць алкагольны сіндром –выйсці з запою  15 чалавек, ёсць група пацыентаў, якія за два гады дзейнасці гэтай паслугі пабывалі ў нас па 3-4 разы.


Прыняць чалавека можам у любы дзень тыдня і час сутак. Абавязковая ўмова – перадаплата паслугі. Кошт яе залежыць ад таго, колькі дзён – два або тры – пацыент будзе знаходзіцца ў медустанове, з харчаваннем або без. У сярэднім сума складае 70 тыс. рублёў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *