Пацвердзілі званне народнага

Культура

dsc_0140На мінулым тыдні народны ансамбль «Спадчына» з 12 чалавек пацвярджаў званне «Народны» перад членамі рэспубліканскай атэстацыённай камісіі: метадыстам па этнаграфіі і фальклору абласнога цэнтра народнай творчасці (АЦНТ) І.В. Глушэц, вядучым метадыстам аматарскай творчасці і канцэртна-вольнай дзейнасці Т.У. Хахраковай і гукарэжысёрам АЦНТ, нашым земляком М.І. Кабаньковым. 

Па заканчэнню канцэртнай праграмы камісія прыняла рашэнне: «Спадчына» пад кіраўніцтвам Л.У. Краўчанка заслужыла тытул «Народны». Дарэчы, раз у тры гады кожнаму народнаму калектыву патрэбна апраўдваць сваё званне.
«На Іванаўскай прызбе» – так называлася праграма, прадэманстраваная «спадчынаўцамі» камісіі. Увесь канцэртны сюжэт быў прыбліжаны да народнай творчасці. Сцэна, запоўненая дэкарацыямі – драўляныя лаўкі, старадаўнія рэчы хатняга побыту, вышытыя рушнікі, даматканыя коўдры. Песенны рэпертуар складалі аўтэнтычныя творы, беларускія народныя песні ў суправаджэнні баяна і шумавых інструментаў, кампазіцыі без акампанементу. Яшчэ больш добры настрой гледачам дабаўлялі жартаўлівыя мініяцюры.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *