Добры след свята

Рэха падзеі

Гандлёвая сетка раённага спажывецкага таварыства прадстаўлена 73 магазінамі (у сельскай мясцовасці – 34), з якіх 27 харчовых, 13 нехарчовых і 33 змешаных. Гаспадарка, як бачым, немалая. А калі яшчэ сюды дадаць 37 прадпрыемстваў грамадскага харчавання, то становіцца зразумелым, што ўтрымліваць яе ў належным стане няпроста. Але праведзенае сёлета свята беларускага пісьменства пакінула свой добры след і ў гандлёвай сферы раёна. Так, за 9 месяцаў года ў развіццё галін дзейнасці інвесціравана 2624 мільёны рублёў, у тым ліку ў гандлёвую галіну – 2352,8 млн. руб., у грамадскае харчаванне – 199,3 мільёна рублёў. Гэта дазволіла не толькі значна палепшыць умовы работы 12 гандлёвых аб’ектаў райпо і надаць ім сучасны і прывабны выгляд, але і атрымаць значны эканамічны эфект. Напрыклад, за 9 месяцаў года агульны аб’ём рознічнага тавараабароту склаў 29 мільярдаў 622 мільёны рублёў, што на 4 мільярды 74 мільёны рублёў больш паказчыка аналагічнага перыяду 2009 года.

Можна прывесці і канкрэтныя прыклады. Пасля рэканструкцыі магазіна “Удобный” яго сярэднямесячны рознічны тавараабарот узрос ажно ў 14,5 раза, аднадзённы тавараабарот магазіна “Дарожны” павялічыўся ў 2 разы, у 1,5 раза узрос і аналагічны паказчык магазіна “Кнігі”. Аднадзённы рознічны тавараабарот харчовага аддзела гандлёвага цэнтра “Родны кут” павялічыўся ў 1,4 раза, а такі ж паказчык аддзела “Прамтавары” ўзрос у 1,6 раза. У 4 разы павялічыўся сярэднямесячны тавараабарот закусачнай “Залатая бочка”. Такія прывабныя лічбы атрыманы і за кошт устаноўкі новага абсталявання (у тым ліку і кандыцыянераў), і за кошт змянення рэжыму работы на больш зручны для пакупнікоў.
Акрамя таго, пяць гандлёвых аб’ектаў дадаткова абсталяваны банкаўскімі плацёжнымі тэрміналамі, зараз іх на прадпрыемствах гандлю налічваецца 18.

Дадаткова набыты яшчэ адзін аснашчаны халадзільным абсталяваннем аўтамагазін, адноўлена работа раней закрытага гандлёвага аб’екта ў Вялікім Боры, вядзецца рамонт магазіна ў Велеціне.

А ўсяго за кошт рэканструкцыі насельніцтву дадаткова прададзена тавараў на  1,4 мільярда рублёў.
Такі ён, добры след свята.



Н. ТАРАЕВА, старшыня праўлення райпо.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *