ПАСТУПІЎШЫЯ ПАВЕДАМЛЕННІ
За 2016 год у адзінай кнізе раённага аддзела ўнутраных спраў зарэгістравана 3668 паведамленнняў аб правапарушэннях і здарэннях (за 2015 год – 4002), у тым ліку 734 – аб злачынствах (у 2015 годзе – 848). У выніку ў РАУС дастаўлена 769 асоб (за 2015 год – 1102).
Па кваліфікацыі найбольшая колькасць паступіўшых заяў аб злачынствах адносіцца да крадзяжоў – 252, хуліганстваў – 719, наўмысных прычыненняў лёгкіх цялесных пашкоджанняў – 55, ухілення ад выплаты аліментаў і махлярстваў – па 42.
ЗДЗЕЙСНЕНЫЯ ЗЛАЧЫНСТВЫ
За 2016 год на тэрыторыі раёна зарэгістравана 216 злачынстваў (за 2015 год – 245), тэмпы зніжэння – 11,8%. Разам з тым, у агульнай структуры здзейсненых злачынстваў «прыплюсавала» статыстыка па лініі крымінальнага вышуку: у 2015 годзе было 140, а ў 2016 годзе – 146 злачынстваў. Іх рост адзначаецца ўпершыню за апошнія пяць гадоў. Больш чым у 2015 годзе здзейснена махлярстваў (+3), эканамічных злачынстваў (+7).
Разам з адмоўнымі ёсць і станоўчыя зрухі. Так, летась на тэрыторыі раёна не дапушчана забойстваў, зніжана колькасць прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (-2), колькасць крадзяжоў (-8). На спад пайшлі злачынствы, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення (-16), у тым ліку асобамі, маючымі судзімасць (-7). Таксама зменшылася колькасць злачынстваў, у грамадскіх месцах (-6), па распаўсюджванню наркотыкаў (-8).
СТРУКТУРА ЗЛАЧЫНСТВАЎ
Усе 216 злачынстваў, здзейсненыя ў нашым раёне ў 2016 годзе, кваліфікаваны па 41 артыкулу Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Лідзіруюць у гэтай структуры крадзяжы – 91, затым ідуць няўплата аліментаў – 18, прысваенне або растрата – 9, грабяжы і кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення – па 8, хуліганствы – 7 і інш.
Асноўная прычына здзяйснення крадзяжоў – няўважлівасць і абыякавасць да сваёй уласнасці і маёмасці саміх пацярпеўшых: 60,4% ад усіх крадзяжоў здзейснены шляхам свабоднага доступу. Асноўныя прадметы зламыснага пасягальніцтва: грошы (18), веласіпеды (10,) інструменты (9), прадукты харчавання (7), бытавая тэхніка і мабільныя тэлефоны (па 6).
РАСКРЫВАЕМАСЦЬ ЗЛАЧЫНСТВАЎ
З года ў год расце працэнт раскрываемасці злачынстваў супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У 2016 годзе ён склаў 84,6% (у 2015 годзе – 84,1%) пры сярэднеабласным аналагічным паказчыку 74,2%.
Летась у раёне раскрыта 8 злачынстваў катэгорыі мінулых гадоў.
НАЙБОЛЬШ І НАЙМЕНШ КРЫМІНАГЕННЫЯ МЕСЯЦЫ, ДНІ
Летась найбольш крымінагенным месяцам быў верасень, найменш – красавік.
На тыдні самым крымі-нагенным днём была пятніца, у гэтыя дні зарэгістравана ўсяго 37 злачынстваў. А вось па суботах здзяйснялася найменшая колькасць злачынстваў.
УЗРОВЕНЬ ЗЛАЧЫННАСЦІ НА 10 ТЫСЯЧ ЖЫХАРОЎ
У 2016 годзе ўзровень злачыннасці на тэрыторыі раёна ў разліку на 10 000 насельніцтва склаў 109,6. Ён вышэй сярэднеабласнога адпаведнага паказчыка, які склаў летась 101,7. Разам з тым, аналізуючы гэту статыстыку па гадах у раёне, трэба адзначыць, што яна паступова змяншаецца з 2012 года, калі на 10 тысяч насельніцтва раёна здзяйснялася больш за 152 злачынствы. А гэта напрамую сведчыць аб адсутнасці адмоўных працэсаў у аператыўнай абстаноўцы на Хойнікшчыне.
ПА ЛІНІІ ДЗЯРЖАЎТАІНСПЕКЦЫІ
На дарогах раёна зафіксавана 4770 правапарушэнняў (у 2015 годзе – 5997). Колькасць ДТЗ засталася на мінулагоднім узроўні – 4. У іх загінуў 1 чалавек, паранена 1 дзіця (летась не было загінуўшых, дзеці не былі паранены).
У нецвярозым стане затрымана 76 вадзіцеляў (у 2015 годзе – 116), паўторна з іх – 10 (летась было 15), перавысілі хуткасць 618 вадзіцеляў (у 2015 годзе – 1143), без права кіравання затрымана за рулём 195 чалавек (у 2015 годзе – 269). Пешаходы, веласіпедысты, возчыкі дапусцілі 1424 парушэнні на дарозе (у 2015 годзе – 1877).
121 пасадавая асоба прыцягнута да адказнасці за допуск няспраўнага транспарту, іншыя парушэнні бяспекі дарожнага руху (у 2015 годзе – 93).
Д. ЦЕЛЕШ, начальнік штаба РАУС.