Навінкі Дома рамёстваў: нататнік у джынсах, драўляныя галовы і папяровыя лабутэны

Экономика

IMG_4001Шыццё, вязанне, вышыванне, вырабы з саломкі, бісерапляценне, дэкупаж, квілінг, скрапбукінг – столькі ўсяго ўмеюць работнікі раённага Дома рамёстваў! Іх фантазіі няма межаў, і кожны раз яны здзіўляюць усё больш і больш. На днях мы зазірнулі да майстроў у госці, каб паглядзець на іх навінкі. А іх тут аказалася шмат.
IMG_3890Хтосьці яшчэ знаходзіцца ў навагоднім настроі і стварае елачкі з нітак, а нехта ўжо пачаў рыхтавацца да 8 Сакавіка і вырабляе цудоўныя скрыначкі. Ёсць і новыя лялькі-абярэгі, і тапіарый, і эксклюзіўныя падарункавыя пакецікі. І нават нататнікі ў джынсавай вокладцы і арыгінальныя «лабутэны» з паперы. Сярод навінак шмат драўляных вырабаў – раздзелачныя дошкі, лыжкі, статуэткі. IMG_3909Разьбой па дрэву тут займаецца таленавіты малады спецыяліст Ігар Шаўчэнка. У Доме рамёстваў ён працуе з лета 2016-га пасля заканчэння Гомельскага каледжа народных мастацкіх промыслаў.
IMG_3876Трэці месяц на пасадзе дырэктара Вольга Аляксандраўна Зелянкоўская. Яна закончыла Гомельскае швейнае вучылішча, потым Мазырскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «абслугоўваючая праца».

IMG_3936Да гэтага была кіраўніком гуртковай работы ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Рукадзелле палюбіла яшчэ са школьных урокаў працы ў настаўніка СШ № 4 (цяпер гімназіі г. Хойнікі) Л.І. Мароз. Цяпер ні дня не можа без творчасці, пастаянна нешта майструе. Вяжа вопратку для сваіх дзяцей, упрыгожвае хатні інтэр’ер, робіць эксклюзіўныя работы на падарунак родным і блізкім.
IMG_3874Самы вопытны работнік Дома рамёстваў – Вольга Данілаўна Шляхценка, яна тут працуе ўжо амаль 14 гадоў. Яе «залатым» рукам пад сілу ўсё, нават самыя неверагодныя ідэі.
IMG_3887Дарэчы, вырабы работнікаў Дома рамёстваў цяпер можна набыць у раённым краязнаўчым музеі.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *