Захацеў не спецыялістам быць, а кароў даіць

Людзі і лёсы Сельское хозяйство

IMG_5523На ферму трапілі ў самы разгар абедзеннай дойкі – партыя кароў заходзіла на «елочку», а таму ў мяне было літаральна некалькі хвілін, каб нешта даведацца пра маладога дояра Аляксандра Захаранку (на здымку). Хутка сфармулявала і задала пяцёрку асноўных пытанняў: адкуль родам, як трапіў на комплекс у Стралічава, дзе цяпер жыве, ці падабаецца праца і якія ў яго захапленні?

Высветлілася, што Саша нарадзіўся і вырас у Васілевічах. Вучыўся ў Рэчыцкім аграрным каледжы па спецыяльнасці «кіраванне ў АПК». Пасля яго заканчэння быў адпраўлены на адпрацоўку ў Акцябрскі раён, але праз некаторы час малады чалавек папрасіў пераразмеркавання. Пагадзіўся ехаць на Хойнікшчыну і сам пажадаў стаць доярам. Жыве ён у прадастаўленым гаспадаркай доме разам са сваім земляком, заатэхнікам-селекцыянерам Дзмітрыем Рабянком.

Працаваць юнаку падабаецца, ва ўсім падтрымліваюць калегі. Зараз ён завочна вучыцца на другім курсе эканамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У вольны час захапляецца спортам – валейболам, баскетболам, футболам. Вельмі падабаецца чытанне кніг. Яго любімы аўтар Сяргей Самары – расійскі афіцэр, які піша вострасюжэтныя раманы, заснаваныя на рэальных падзеях. Акрамя таго, малады чалавек іграе на гітары і сам складае вершы.

Аляксандр вельмі пазітыўны. Гэта і дапамагае яму ў няпростай, але такой важнай рабоце па атрыманні малака.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *