У даведачна-інфармацыйнай службе цэнтральнай раённай бібліятэкі сканцэнтравана ўся інфармацыя аб кніжным фондзе і арганізавана інфармацыйнае абслугоўванне чытачоў: выкананне бібліятэчна-бібліяграфічных даведак, кансультаванне па даведачна-пошукаваму апарату праз каталогі і картатэкі і пошук у электронных базах даных.
Супрацоўнікі аддзела заўсёды гатовы аказаць дапамогу карыстальнікам бібліятэкі ў пошуку неабходнай інфармацыі, зрабіць яе даступнай кожнаму – студэнтам ВНУ, вучням школ, спецыялістам у любой галіне ведаў, а таксама тым, хто шукае пазнавальную інфармацыю.
Пры бібліятэцы створаны і паспяхова дзейнічае публічны цэнтр прававой інфармацыі пад дэвізам: “Прававая дзяржава пачынаецца з грамадзяніна, які ведае, разумее і паважае законы сваёй краіны”. Такім чынам кожны наведвальнік мае вольны доступ да любой прававой інфармацыі як на папяровых носьбітах, так і ў электронным выглядзе.
Інфармацыйны фонд цэнтра – гэта кнігі і брашуры даведачнага, нарматыўна-прававога і кансультатыўнага характару, афіцыйныя дакументы, каментарыі да заканадаўчых актаў. Нарматыўна-прававыя базы даных абнаўляюцца штомесячна.
Прававы цэнтр працуе з усімі катэгорыямі грамадзян. Прадастаўляюцца неабходныя звесткі, апошняя інфармацыя, спецыялізаваныя даныя з любых існуючых у бібліятэцы крыніцах у патрэбны час і ў патрэбнай форме.
Работнікі бібліятэкі пры пошуку выкарыстоўваюць усе наяўныя рэзервы: фонд бібліятэкі, уласныя базы даных. Электронныя тэхналогіі прадастаўляюць неабмежаваныя магчымасці ў авалоданні інфармацыяй і дазваляюць скараціць да мінімуму час, затрачаны на пошук патрэбных матэрыялаў.
Прыходзьце ў цэнтральную раённую бібліятэку, і вы атрымаеце кваліфікаваную дапамогу па любых пытаннях, прыклаўшы мінімум намаганняў.
М. БАНДАРЭНКА, бібліёграф цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.