Паклонімся вялікім тым падзеям

Прафсаюзнае жыццё

DSC_0050Па выніках мінулага года прысуджана 5 прэмій Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне». Гэтай высокай узнагароды ўдастоена і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі за шэраг праектаў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне грамадзян. Адным з такіх праектаў была рэканструкцыя мемарыяльнага комплекса «Курган Славы».
DSC_0003Работа па захоўванню помнікаў Вялікай Айчыннай вайны актыўна вядзецца і ў раёнах, у тым ліку на Хойнікшчыне. На мінулым тыдні ў раённым краязнаўчым музеі прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне актывістаў, якія ўнеслі значны ўклад у добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў і месцаў баявой славы. Мерапрыемства было арганізавана раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў з удзелам вучняў гарадскіх школ, членаў БРСМ і спецыяльных ганаровых гасцей – воінаў-інтэрнацыяналістаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Святочную атмасферу стварылі работнікі цэнтра культуры г. Хойнікі, акампанементам для ўрачыстасці сталі патрыятычныя песні і вершы. Быў прадэманстраваны дакуменальны фільм пра рэканструкцыю Кургана Славы, а супрацоўнік музея Віялета Каліберда расказала прысутным пра догляд у нашым раёне за месцамі пахаванняў ваенных часоў.
DSC_0023За актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, месцаў баявой славы Граматы раённай арганізацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і падарункавыя сертыфікаты ўручаны калектывам Паселіцкага сельвыканкама, дзе на высокім узроўні праведзена работа па рэканструкцыі мясцовых помнікаў, раённага краязнаўчага музея, работнікі якога плённа займаюцца зборам і захаваннем інфармацыі пра мемарыялы раёна, і запаведніка, калектыў якога даглядае месцы памяці ў зоне адсялення.

Н. МАЛАШ, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *