У Лізы Коўзік – спецыяльная прэмія

Тэрыторыя моладзі

7A6-ZbI4S9cУ Гомелі ўпершыню прайшла харэаграфічная алімпіяда па сучаснаму і эксперыментальнаму танцу. Яна адбылася ў рамках культурна-асветніцкага праекта «Фабрыка Барока. Залюстроўе». Яе арганізатар і ідэйны натхняльнік Валянцін Ісакаў – дырэктар школы сучаснага танца «ЦЭХ творчых ідэй», кіраўнік народнай студыі сучаснай харэаграфіі «Цеплаабмен», выкладчык сучаснай харэаграфіі каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага.
У алімпіядзе прынялі ўдзел 12 балетмайстраў, якія прадставілі на суд журы 25 харэаграфічных пастановак. Лепшыя з іх былі паказаны на гала-канцэрце. Прыемна, што спецыяльную прэмію «Асаблівае меркаванне» атрымаў праект хайнічанкі Лізаветы Коўзік «Вагон» з харэаграфічнай мініяцюрай «Зразумей мяне няправільна».
Ліза родам з Хойнікшчыны, закончыла Судкоўскую сярэднюю школу. Цяпер яна студэнтка Гомельскага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага. Танцамі дзяўчына захапляецца з дзяцінства. У асноўным стылямі кантэмпарары, джаз-мадэрн, хіп-хоп. Харэаграфічная алімпіяда – гэта першы сур’ёзны конкурс, у якім Лізавета ўдзельнічала, і вось адразу атрымала прызнанне. Асаблівае меркаванне таленавітай танцоркі было высока ацэнена.

Наталля ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *