Папрасіўся на месяц, а застаўся на гады

Сельское хозяйство

5768957Мікалай Андрэевіч Вараненка з большасці тых людзей, якія ў першую чаргу клапоцяцца аб дабрабыце сваёй сям’і. Нягледзячы на цяжкасці і пэўныя стэрыятыпы, ён выбірае той шлях, які будзе выгадны для родных і блізкіх. Так было і з прафесіяй.

Нарадзіўся мужчына ў Загаллі і зараз там жыве. Закончыў Слабажанскую школу, затым Хойніцкае прафесійнае вучылішча. Адслужыў у арміі і прыйшоў працаваць у сельгаспрадпрыемства «Судкова». Больш за дзесяць гадоў быў даглядчыкам жывёлы і яго ў прынцыпе ўсе задавальняла, толькі заробак хацелася мець большы. Аднойчы ён папрасіўся на месяц падмяніць даярку на ферме ў Клівах. Паспрабаваў – і вось ужо тры гады Мікалай Андрэевіч працуе тут аператарам машыннага даення.
У перапынках паміж дойкамі завіхаецца па гаспадарцы – у сям’і два кані, свінні, куры і качкі. Ва ўсіх справах дапамагае жонка. Разам яны выхоўваюць траіх дзяцей, дзеля якіх бацька і стараецца штодзень.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *