Паспець падрыхтаваць насенне

Сельское хозяйство

Сельгаспрадпрыемствам нашага раёна неабходна правесці засыпку насення яравых збожжавых і зернебабовых культур пад ураджай будучага года ў колькасці 1116 тон. Насенне ёсць практычна ва ўсіх гаспадарках. Толькі КСУП “Велікаборскі” неабходна закупіць яшчэ 5 тон зернебабовых. Між тым, не ўсе яны могуць давесці насенне яравых збожжавых і зернебабовых культур да кандыцыі.

У Хойніцкую раённую інспекцыю па насенняводству, каранціну і ахове раслін паступіла на праверку 1009 тон насення яравых збожжавых і зернебабовых культур. Праверана ўсё паступіўшае насенне, з яго 699 тон з’яўляюцца кандыцыйнымі, 310 тон – некандыцыйнымі (249 тон некандыцыйныя па чысціні, 61 тона – па ўсходжасці). Партыі насення, якое не адпавядае па ўсходжасці норме стандарту Рэспублікі Беларусь, падлягаюць замене. Гэта 6 тон аўса ў КСУП “Агракамбінат “Віць”, 8 тон аўса ў КСУП “Веляцін”, 12 тон аўса ў КСУП “Аравічы”.

У КСУП “Агракамбінат “Віць” партыі насення пшаніцы і трыцікале засмечаны культурнай прымессю, у КСУП “Велікаборскі” 35 тон ячменю таксама засмечаны культурнай прымессю. Гэтыя партыі таксама належаць замене, таму што культурную сумесь немагчыма аддзяліць ад асноўнай культуры. 179 тон насення засмечаны пустазеллем і належаць ачыстцы ў сельгаспрадпрыемствах  “Веляцін”, эксбаза “Стралічава”, “Аравічы”, “Судкова”.

Сельгаспрадпрыемствам “Веляцін”, “Агракамбінат “Віць”, ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” неабходна абнавіць рэпрадукцыйны склад насення, таму што насенне аўса ў іх трэцяй рэпрадукцыі.

Да кожнага сельгаспрадпрыемства даведзены графік ачысткі насення, зацверджаны райсельгасхарчам, аднак ні адна гаспадарка не супадае па давядзенню насення да кандыцыі з графікам.


 


В. ВАРАБЕЙ, намеснік начальніка раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *