Гаспадыня «Оптыкі» з 10-гадовым стажам

Гандаль і абслугоўванне Людзі і лёсы Экономика

6948Сёлета споўніцца 10 гадоў, як Ірына Юр’еўна Ліберт (на здымку) працуе старшым прадаўцом кіёска «Оптыка». Мясцовае насельніцтва ведае аб яго знаходжанні на першым паверсе паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Хойніцкая цэнтральная раённая бальніца».
Як вопытны работнік, Ірына Юр’еўна з’яўляецца незаменным кансультантам для тых, у каго праблемы са зрокам. Яна заўсёды дасць карысныя парады пры выбары аправы для лінз. Тавар гэты прадстаўлены ў «Оптыцы» ў шырокім асартыменце – ёсць аправы металічныя, пластмасавыя, ёсць зусім з тоненькай лёскі – амаль незаўважнай на твары чалавека. Адпаведна і цэны на іх розныя – ад 10 да 70 рублёў. Ірына Юр’еўна стараецца прапаноўваць усе магчымыя варыянты акуляраў па параметрах лінз, папярэдне вызначаных урачом-акулістам. Калі не ўдаецца падабраць на месцы акуляры, або неабходны складаныя лінзы, або трэба іх замяніць на аправе, якая ўжо ёсць у чалавека, то такія заказы на выраб прадавец перадае ў адпаведную галаўную ўстанову ў Гомель. У сярэднім у месяц па 50 такіх заказаў атрымліваецца, іх тэрмін выканання – ад двух тыдняў да месяца.
У «Оптыцы» можна набыць не толькі акуляры, але і футляры для іх захоўвання, сурвэткі для догляду за імі.
Акрамя гэтага, у гандлёвай кропцы ў шырокім асартыменце прадстаўлены іншыя медыцынскія тавары. Фіксуючыя бандажы для асанкі і пасляаперацыйныя, панчохі кампрэсіённыя, лячэбна-прафілактычныя артапедычныя сцілкі для абутку, глюкометры, танометры. Дарэчы, да танометраў ёсць і самі запчасткі, напрыклад, асобна можна купіць манжэтку або грушу для націнання паветра. Маюцца падгузкі дзіцячыя і дарослыя, а таксама дзіцячае харчаванне. Ёсць сродкі для догляду за целам і касметычныя, і многае іншае. Не лішнім будзе сюды зазірнуць і тым, хто вядзе здаровы лад жыцця, – можна падабраць масажор для цела. Словам, любы чалавек у кіёску «Оптыка» зможа набыць нешта карыснае для сябе.

Н. ЛЕЎ, студэнтка 5 курса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *