Хайнічане – мацнейшыя ў рэспубліцы

Спорт

Шэрагам пераможных стартаў адзначыліся хойніцкія цяжкаатлеты на спаборніцтвах, якія прайшлі ў Магілёўскай вобласці. Спачатку ў гэтым абласным цэнтры на рэспубліканскай спартакіядзе сярод прафсаюзных ДЮСШ і СДЮШАР пераможцамі па сваіх вагавых катэгорыях сталі сёстры Вольга і Таццяна Нікіценка.

А потым таксама на рэспубліканскай спартакіядзе, але ўжо сярод выхаванцаў ДЮСШ 1996-1997 гадоў нараджэння, якая праходзіла ў Бабруйску, сваё майстэрства ў чарговы раз прадэманстравалі падапечныя хойніцкіх трэнераў А.Л. Шпаруна, А.А. Навіцкага і М. В. Глушакова. Пераможцам спартакіяды стаў Павел Шышкін, другое месца ў актыве Генадзія Дзекаўца, а на трэцюю прыступку п’едэстала гонару падняўся Раман Касько.

У камандным заліку наша дружына заняла шостае месца сярод 29 каманд з гарадоў краіны –   вынік, які можна лічыць дастойным.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *