Пад гэтай назвай у Цэнтры вольнага часу агр. Стралічава прайшоў канцэрт у рамках ХХХІ Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”. Не першы год пляцоўкі як гарадскіх, так і сельскіх устаноў культуры сустракаюць дарагіх гасцей – юных таленавітых артыстаў, якія пражываюць на закранутай чарнобыльскім ліхам землях. Але не спусцелі нашы мясціны, не пазбавіліся будучыні, якую здольныя пабудаваць такія адораныя хойніцкія музыканты, танцоры, спевакі.
Першая частка святочнай праграмы склалася з яркіх выступленняў ўзорнага ансамбля эстраднага танца “Драйв” ЦТДіМ г. Хойнікі. Выступалі старшая і малодая групы калектыву, і абедзвюх сустракалі гарачымі алпадысментамі. Звінелі званогчкамі галасы зусім яшчэ маладзенькіх вакалістаў узорнага ансамбля народнай песні “Верасок” дзіцячай школы мастацтваў. Сваімі сольнымі нумарамі парадавалі юныя Вераніка Махнавец і Паліна Шчасновіч.
Варта аддаць даніну павагі гледачам насычанай канцэртнай праграмы. Жыхары аграгарадка Стралічава ды гараджане, якія завіталі на мерапрыемства, не жалелі далоняў для бясконцых авацый. Гучна віталі сваіх хойніцкіх калег з першых радоў залы сталічныя артысты і равеснікі нашых маленькіх зорачак з Мазыра – трохразовыя чэмпіёны Сусветнага чэмпіяната выканальніцкіх мастацтваў у Лас-Анджэлесе (ЗША), танцоры дзіцяча-юнацкага ансамбля народнага эстраднага танца і песні “Палеская зорачка”, якія не менш бліскуча выступілі ў Стралічаве.
Другое аддзяленне вяла добра знаёмая па штогадовых канцэртах кіраўнік праекта “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” Кацярына Копялева. З вялікай павагай і ўдзячнасцю Кацярына Іванаўна адгуквалася пра вялізарны творчы патэнцыял Хойнікшчыны. Доказам яе слоў былі поспехі неаднаразовых удзельнікаў праекта з нашага раёна, высокі падрыхтоўчы ўзровень хойніцкіх рабят, якія таксама штогод бяруць удзел у рэспубліканскіх гала-канцэртах “Чарнобыльскага шляха” ў сталіцы.
Не на жарт запальвалі на сцэне поп-фальк група “Гуляй, бульбаш!”. Квартэт настолькі дынамічна выконваў кожную кампазіцыю, што пайсці ў пляс не складала цяжкасцяў. Але замінаў аншлаг у зале. Як казалі пасля свята гледачы, ніхто не пашкадаваў пра наведванне Цэнтра вольнага часу.
Вы б чулі той станоўчы гармідар, які выклікала выступленне любімага артыста нашых землякоў – жыхара Брэста Генадзя Станько. На ўсіх канцэртах, дзе выступае гэты ўнікальны спявак, публіка заслухвалася, калі чула меладычныя пералівы голасу.
У фінале мерапрыемства артыстам дзякавала ад імя ўсіх сабраўўшыхся начальнік адзела ідэалагічнай рботы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л.В. Няволіна. І да яе шчырых слоў далучылася ўся глядацкая зала.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.