З трыумфам вярнулася каманда нашага раёна з турніру па дзюдо, які праходзіў у гарадскім пасёлку Лоеў, атрымаўшы перамогу над сваімі моцнымі сапернікамі з Гомеля, Мазыра, Рэчыцы, Светлагорска.
Спаборнічалі паміж сабой удзельнікі ў дзвюх узроставых групах: юнакі і дзяўчаты 1996-1999 гадоў нараджэння, 2000 года нараджэння і маладзей.
У самай малой вазе да 25 кг трэцяе месца заняў Улад Кузьменка (СШ№1), да 27 кг такога ж поспеху дабіўся Давыд Сніцарэнка (СШ№3). У вазе да 32 кг другое месца ва Уладзіміра Мігая (СШ№3), трэцяе – у Макара Чарняка (гімназія).
Другія месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі вучні СШ №3 Вячаслаў Янковіч і Захар Барадулін, трэція – Мацвей Уласенка (СШ№3) і Леанід Марозаў (СШ №1).
Сярод дзяўчат у малодшай узроставай групе неаспрэчным лідэрам турніру стала Ангеліна Бабій (СШ№3), бронзавым прызёрам – Анастасія Рабянок (СШ№1).
Сярод юнакоў старэйшай узроставай групы першыя месцы заваявалі Захар Бордак (СШ№3) і Антон Ядчанка (СШ№1), другія – вучні СШ № 3 Уладзіслаў Сачанка і Антон Віннік, трэцімі былі Віталій Мароз (СШ№3) і Павел Шырчанка (гімназія).
Сярод дзяўчат у гэтай узроставай групе выступала вучаніца СШ №3 Дар’я Грыгаровіч і заняла трэцяе месца.
Рыхтавалі каманду да спаборніцтваў трэнеры А.М. Лук’яненка, У.М. Бордак, Т.В. Лукашэвіч.