Хто, калі не мы?

Тэрыторыя моладзі

У канцы кожнага месяца БРСМ падводзіць вынікі і выяўляе самага актыўнага валанцёра ў краіне (напярэдадні аналагічныя адборы праводзяцца на раённым і абласным узроўнях). Ад кожнай вобласці і сталіцы выбіраюць маладых людзей, якія найбольш праявілі сябе ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў і акцый, і затым аб’яўляюць інтэрнэт-галасаванне.

У сакавіку Гомельскі абласны камітэт ГА «БРСМ» прадставіў кандыдатуру хайнічанкі Яны Служэнка. Яна валодае лідарскімі якасцямі, вядзе здаровы лад жыцця і любіць чытаць. Да таго ж, дзяўчына – пастаянны ўдзельнік валанцёрскіх акцый: «У школу з Добрым Сэрцам!», «Маёй краіне жадаю…», «Працягні руку дапамогі!», «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям», «Моладзь за здаровы лад жыцця!» і іншых. У выніку галасавання наша Яна заняла другое месца. Праяўляйце і вы сябе і, магчыма, у будучым таксама зможаце пазмагацца за ганаровае званне «Валанцёр месяца», а потым і «Валанцёр года». А наогул, рабіць дабро варта не для конкурсаў, а для сябе і навакольных. Хто, калі не мы?

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *