Пярвічка БРСМ Хойніцкага РАУС прызнана лепшай у вобласці

Законнасць і парадак Тэрыторыя моладзі

У Гомелі адбыўся адукацыйны семінар для сакратароў пярвічных арганізацый БРСМ аддзелаў унутраных спраў рэгіёна. Падчас яго абмяркоўваліся асноўныя напрамкі дзейнасці маладзёжнага аб’яднання і сумесныя мерапрыемствы, запланаваныя на гэты год.

Сумесная прафілактычная работа з моладдзю паміж упраўленнем унутраных спраў Гомельскага аблвыканкама і абласным камітэтам БРСМ наладжана добра і прыносіць свае вынікі. Пярвічныя арганізацыі сёння дзейнічаюць у кожным РАУС вобласці. Галоўная мэта такога ўзаемадзеяння – выхаванне сапраўдных грамадзян і патрыётаў, матывацыя падрастаючага пакалення на добрыя ўчынкі і справы на асабістым прыкладзе. На Гомельшчыне дзейнічае 96 атрадаў аховы правапарадку, у склад якіх уваходзяць дзве сотні юнакоў і дзяўчат. Праводзіцца навучанне рабят, сумеснае патруляванне, вялікая колькасць прафілактычных, культурных і спартыўных мерапрыемстваў.
У канцы сходу былі агучаны вынікі агляду-конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю БРСМ і ўручаны ўзнагароды. Трэцяе месца падзялілі прадстаўнікі Лельчыцкага і Рагачоўскага раёнаў. На другім апынуўся Рэчыцкі. А ганаровае званне і кубак пераможцы атрымала пярвічная арганізацыя БРСМ Хойніцкага РАУС на чале з яе сакратаром Дзмітрыем Мядзведзевым.

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *