Паважаныя жыхары Хойніцкага раёна! Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра і сардэчна віншуюць вас з Новым 2011 годам!

Рэха падзеі

Сёння мы падводзім вынікі ўходзячага года. Нам разам удалося захаваць устойлівую дынаміку развіцця нашага раёна. 2010 год, без перабольшвання, ключавы ў вызначэнні далейшай стратэгіі развіцця раёна.
У нас ёсць за што падзякаваць уходзячы год. У кагосьці нарадзіўся малыш, хтосьці справіў наваселле, паступіў у ВНУ, адкрыў сваю ўласную справу. Зрэшты, нешта з задуманага не ўдалося. Аднак бой гадзінніка апоўначы сёння, быццам набеглая хваля, забярэ перажытыя         нягоды, пакінуўшы толькі добрыя ўспаміны.
Мы прывыклі да добрых перамен. Азірніцеся наўкола: як папрыгажэлі вуліцы нашага райцэнтра, удыхнулі новае жыццё ў вёску аграгарадкі, радуюць вока дагледжаныя палі.
Ад усяго сэрца хочам сказаць словы ўдзячнасці нашым людзям, тым, хто, памятаючы народную мудрасць,  што пад ляжачы камень вада не цячэ, не апусціў рукі, а працуе па-новаму, энергічна, як і патрабуе сённяшні дзень.
Дзякуй за высокі ўраджай. За тысячы квадратных метраў жылля. За душэўны клопат аб нашых дзецях у садах і школах. За новыя спартыўныя і культурныя дасягненні.
Прайшоўшы год напоўнены для Хойнікшчыны значнымі падзеямі. Урачыста і радасна адзначылі мы 65-годдзе Вялікай Перамогі. У верасні  прымалі шматлікіх гасцей на вялікае свята – Дзень беларускага пісьменства, да якога дастойна падрыхтаваліся. А ўжо зараз нашы думкі і памкненнні аб тым, каб такім жа запамінальным засталося і святкаванне 500-годдзя горада Хойнікі, юбілей гэты мы адзначым ужо вельмі хутка – у 2012 годзе.
2010 год быў аб’яўлены Годам якасці. Многае зроблена ў нас магчымага і нават немагчымага для далейшага павышэння якасці жыцця насельніцтва, каб вырабы хайнічан выклікалі захапленне, каб нашы юныя таленты часцей падымаліся на пераможныя п’едэсталы.
Толькі разам, падтрымліваючы адзін другога, мы зробім свой родны край самым утульным і надзейным месцам на планеце Зямля, дзе радуюцца дзеці і акружаны пастаянным клопатам пажылыя, дзе кожнага чакае каханне, шчасце і дабрабыт.
У навагодні вечар скажыце блізкім людзям, якія яны вам дарагія і неабходныя. Любіце і цаніце кожны пражыты дзень. І памятайце: любая непагода закончыцца і зноў выгляне сонца. Няхай яно заўсёды сагравае вашы дамы і сэрцы.
Мы віншуем усіх, хто сустракае свята ля дамашняга ачага. Асаблівыя віншаванні тым, хто зараз на рабоце або нясе службу.
Ля ўпрыгожанай елкі, пад бой гадзінніка мы загадваем самыя патаемныя жаданні. Шчыра спадзяёмся, што ў наступаючым годзе яны абавязкова здзейсняцца. Упэўнены, што для ўсіх пакаленняў хайнічан нязменнымі застаюцца вера ў лепшае будучае, надзея на шчасце, любоў да сваіх блізкіх і нашай Айчыны.
Будзьце шчаслівымі, дарагія землякі!  Здароўя вам, радасці і ўдачы!
З новым годам!



Старшыня  раённага  выканаўчага камітэта 
А.В. БІЧАН.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў
Г.В. БОНДАР.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *