Героі спартыўных арэн

Спорт

Мацнейшы з мацнейшых

На прайшоўшым у Гомелі на базе дзіцяча-юнацкага клуба фізічнай падрыхтоўкі “Залатая рысь” адкрытым трэцім турніры па паўэрліфтынгу, у якім прынялі ўдзел 73 атлеты з розных гарадоў нашай рэспублікі, а таксама ўкраінскага Чарнігава, высокіх спартыўных узнагарод дасягнуў наш зямляк Ілля Дукорскі, выступаючы за Хойнікі.

Былы выпускнік СШ №3, а зараз лейтэнант псіхолаг Варшаўскага ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга палка радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, што дыслацыруецца ў Старых Дарогах, быў неаспрэчным лідэрам турніру ў намінацыі  “Сума трохбор’я” з вынікам 642,5 кг і вілкс 429 ачкоў. Бронзавым прызёрам стаў у намінацыі “Станавая цяга”.

Атлет узнагароджаны сувенірнымі медалямі і Дыпломамі ад абласнога камітэта ГА “БРСМ”, спартыўным харчаваннем ад інтэрнет-магазіна FitMax. Пастаянны партнёр турніру індывідуальны прадпрымальнік Уладзіслаў Забіяка (ПГУП “Ваша тэхніка”) уручыў І. Дукорскаму, як пераможцу ў намінацыі “Станавая цяга”, эксклюзіўны гадзіннік.

У падтрымку ўдзельнікаў турніру выступалі вакальныя і харэаграфічныя калектывы, танцавальны ансамбль “Максімум”,  шматразовая пераможца чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па ўсходніх танцах Крысціна Старажэнка. Наведалі на адкрыцці турніру атлетаў і Дзед Мароз са Снягурачкай – як заўсёды, з падарункамі, песнямі і вершамі.






Узнагароды з рук чэмпіёнкі
На базе Хойніцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву прайшло каляднае першынство раёна па цяжкай атлетыцы, у якім прынялі ўдзел усе мацнейшыя штангісты Хойнікшчыны.

У індывідуальным заліку чэмпіёнамі раёна сталі Уладзіслаў Дубінскі, Іван Бажко, Яўгеній Папроцкі (усе з СШ № 3), гімназісты Максім Дырдоль, Ілля Аксанчук, Яўгеній Каленчанка, вучні Стралічаўскай СШ Аляксей Мозаль, Мікалай Трошка, Віталій Лук’янаў, а таксама Ягор Ашарчук з СШ № 2.

Другімі месцамі на п’едэстале гонару адзначыліся Захар Сульжэнка і Уладзіслаў Васільеў з СШ № 3, Уладзіслаў Буйневіч і Андрэй Марчанка (гімназія), Валянцін Сацура і Мікалай Прыходзька (СШ № 1), Іван Хадасок (СШ № 2). А трэцімі прызёрамі сталі Алег Дубінскі, Антон Шэймовіч, Арцём Аніскавец (гімназія), Уладзіслаў Шлёг (СШ № 1) і Дзмітрый Лук’янаў (Стралічаўская СШ).

Выдатныя вынікі ў турніры дзяўчат паказалі вучаніцы СШ № 3 Вікторыя Шышкіна і Улляна Махнач, Марыя Еніна і Ірына Белазёрава са Стралічаўскай СШ.  Усе яны таксама сталі чэмпіёнкамі раёна.
Дыпломы і каштоўныя прызы пераможцам і прызёрам першынства раёна ўручала майстар спорту міжнароднага класа, прызёр чэмпіянатаў свету і дзеючая чэмпіёнка Еўропы па цяжкай атлетыцы Наталля Колас. Яна ад душы пажадала юным спартсменам поспехаў, удачы і выдатных спартыўных вынікаў.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *