Аксіння Кудака перашагнула векавы рубеж жыцця

Людзі і лёсы

Аксіння Фёдараўна Кудака – адна з нямногіх  доўгажыхароў нашага раёна, якая дачакалася 100-гадовага юбілею з дня нараджэння. Усё сваё жыццё яна пражыла ў вёсцы Навасёлкі, была калгасніцай. З мужам, які даўно пайшоў з жыцця, нарадзілі і паставілі на крыло чатырох дзяцей. Тыя падарылі 8 унукаў. Цяпер маці даглядае дачка Аляксандра, сама ўжо даўно пенсіянерка.

З памятнай падзеяй павіншаваць Аксінню Фёдараўну прыязджала даволі ўнушальная дэлегацыя. Старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС В.А. Уласенка  ўручыла ёй новы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у сувязі з 100-годдзем з дня нараджэння, букет кветак, павіншавала з такім знамянальным юбілеем (на здымку). Падарункі прыпаднеслі з такімі ж шчырымі словамі віншаванняў упраўляючая справамі Судкоўскага сельвыканкама Н.Ф. Коваль, дырэктар КСУП “Аравічы” С.В. Дрозд і яго намеснік М.В. Блізнец, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гэтага сельгаспрадпрыемства М.М. Тарасенка. Выхаванцы Судкоўскага дзіцячага сада павіншавалі паважанага юбіляра вершамі і песнямі.

Наведалі доўгажыхарку і ўручылі падарунак начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама  Н.А. Слесарэнка і дырэктар ТЦСАН Г.М. Скачко.



Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *