13 студзеня ў глядзельнай зале раённага Дома культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшаноўванню юнакоў, прызваных у рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве прысутнічалі бацькі, сябры юнакоў, воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Добрыя словы наказу, запаветы служыць шчыра, праяўляць мужнасць і стойкасць прызыўнікам далі намеснік старшыні райвыканкама А.У. Машэўскі, раённы ваенны камісар падпалкоўнік І.Д. Ніслоўскі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны М.С. Камеш, старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” М.А. Косар, галоўны спецыяліст РК ГА “БРСМ” Н.А. Паламошына, ад імя бацькоў – Н.Р. Бурэй, чый сын Яўгеній ідзе ў армію ў гэтым прызыве.
Музычнымі і танцавальнымі нумарамі будучых абаронцаў Айчыны віншавалі юныя артысты дзіцячай школы мастацтваў і дзіцячы ансамбль “Светлячок” ГЦКіС “Меліяратар”.
Павесткі і сувеніры 33 прызыўнікам уручылі райваенкам І.Д. Ніслоўскі і галоўны спецыяліст райкама БРСМ Н.А. Паламошына.
Адпраўкі прызыўнікоў на службу пачаліся 18 студзеня, а заканчваюцца 25 чысла гэтага месяца.
Вольга БЕЛАШ.