Заахвочванне – лепшым

Спорт

Спартыўны аздараўленчы лагер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама быў арганізаваны для школьнікаў у навучальных установах на зімовых канікулах. Чатыры групы дзяцей  займаліся на базе фізкультурна-аздараўленчага комплекса (15 чалавек), на базе СШ №1 (25 чалавек), СШ №3 (40 чалавек) і Паселіцкай сярэдняй школы (20 чалавек).
Для ўдзельнікаў спартыўнага лагера было арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Трэніроўкі праводзіліся два разы ў дзень.
У вольны ад трэніровак час праводзіліся разнастайныя конкурсы і пазнавальныя віктарыны, спартыўна-масавыя мерапрыемствы, паход на лыжах (на здымку ўнізе злева) у лясны масіў.
Для ўсёй групы, якая займалася на базе сярэдняй школы №3, аддзелам адукацыі райвыканкама была арганізавана паездка ў г. Ветку для ўдзелу ў спартыўна-масавым мерапрыемстве “Спартландыя “Зімовы калейдаскоп”. Гэтыя спаборніцтвы праводзіліся ў рамках праектнай ініцыятывы “Умацаванне здароўя дзяцей праз заняткі спортам” пад эгідай Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН. Прысутнічалі на мерапрыемстве прадстаўнікі аблвыканкама і райвыканкама.
10 чалавек уваходзілі ў каманду, якая прадстаўляла на спаборніцтвах Хойніцкі раён, астатнія 30 былі самымі актыўнымі балельшчыкамі. Акрамя нашай каманды, у спартландыі ўдзельнічала каманда гаспадароў мерапрыемства, а таксама каманды з Жыткавіч і Буда-Кашалёва – раёнаў, найбольш пацярпеўшых у выніку аварыі на ЧАЭС.
Патрэбна адзначыць, што хайнічане ўжо з першага конкурсу сталі безумоўнымі лідэрамі і змаглі захаваць гэтую перавагу да фінала спаборніцтваў, што ў выніку прывяло каманду на першае месца.
Прыемна, што па рашэнню судзейскай калегіі нашы балельшчыкі былі прызнаны самымі лепшымі балельшчыкамі спартландыі.
Пераможцы, удзельнікі, а таксама балельшчыкі мерапрыемства атрымалі падарункі.
Таксама лепшыя, самыя актыўныя ўдзельнікі спартыўна-аздараўленчага лагера былі заахвочаны паездкай у Жлобінскі спартыўна-аздараўленчы комплекс “Аквапарк”. Праезд 25 чалавек арганізавала і аплаціла дзіцяча-юнацкая спартыўная школа аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.
 Задаволенымі засталіся ўсе дзеці.


 


Вольга АНАТОЛЬЕВА. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *