Як ні прыкра канстатаваць, але хайнічане співаюцца. Яскравым доказам гэтаму з’яўляюцца лічбы статыстыкі, прыведзенай урачом псіхіятрам-нарколагам цэнтральнай раённай бальніцы С.І. Собаль.
Дыспансерны нагляд за пацыентамі наркалагічнага кабінета ажыццяўляецца згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №53 аб пастаноўцы на пярвічны ўлік. Яму ў абавязковым парадку належаць грамадзяне, якія былі дастаўлены двойчы супрацоўнікамі РАУС для медыцынскага апасведчання. Таксама на ўлік ставяць грамадзян, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, але захворванне звязана са злоўжываннем алкаголю, такіх асоб на ўліку больш 20% ад агульнай колькасці. І, канешне, у полі зроку асобы, якія вярнуліся з лячэбна-працоўнага прафілакторыю, куды накіроўваліся па прычыне п’янства.
Пацыенты наркалагічнага кабінета аглядваюцца адзін раз у месяц. Калі на працягу трох гадоў з часу пастаноўкі не ўжываюць алкаголь, яны здымаюцца з уліку.
Другой групе прафіла-ктычнага ўліку належаць асобы, для якіх ужыванне спіртных напіткаў стала нагодай для канфліктаў або непрыемнасцей па месцу працы. Калі ў іх не назіраецца залежнасць ад алкаголю, з уліку яны здымаюцца праз год.
Што не можа хваляваць, дык гэта колькасць псіхозаў, выкліканых злоўжываннем спіртных напіткаў. Гэта можа прывесці да самых непрадказальных зыходаў – зусім нядаўна ў Гомельскую абласную псіхіятрычную бальніцу быў дастаўлены малады жыхар вёскі нашага раёна, 1979 года нараджэння, з алкагольным псіхозам, ад якога і памёр.
Чалавек, які злоўжывае спіртным, патрабуе дапамогі сваіх родных і блізкіх. Тыя, у сваю чаргу, могуць атрымаць гэтую дапамогу ў нашым кабінеце.
Званіце па тэл.: 3-03-37, 8(029)612-03-09