Чакаем новую змену выратавальнікаў

Образование

Гомельскі інжынерны інстытут і Мінскі Камандны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе праводзяць набор абітурыентаў для падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”.



Навучанне праводзіцца па дзённай (тэрмін навучання – 4 гады) і завочнай формах (тэрмін навучання – 5 гадоў). Прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 17 да 23 гадоў, маючыя агульную сярэднюю, прафесіянальна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную, або вышэйшую адукацыю. Таксама прымаюцца асобы пасля службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 25 гадоў, годныя па стану здароўя для праходжання службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Пачынаючы з 2006 года ў вышэйшыя навучальныя ўстановы праводзіцца штогадовы набор дзяўчат. Звыш нормы на бюджэтныя месцы дапускаецца набор на платную форму навучання ў адпаведнасці з разнарадкай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.



Для ўдзелу ў іспытах абітурыентам неабходна прадставіць сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы, матэматыцы, рускай (беларускай) мове (па выбару абітурыента). Кандыдаты таксама здаюць іспыты па фізічнай падрыхтоўцы.



Пасля заканчэння ВНУ дзённай формы навучання курсантам прысвойваецца першае спецыяльнае званне “лейтэнант унутранай службы”, усе выпускнікі дзённай формы навучання працаўладкоўваюцца на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на пасады сярэдняга і старшага начальніцкага саставу.
Пры паступленні на завочную форму навучання прадастаўляецца адтэрміноўка ад праходжання ваеннай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Пры паспяховым навучанні на факультэце завочнага навучання маецца магчымасць прыёму на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Хойніцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях) на пасады радавога і начальніцкага саставу.



Пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь у 2004 годзе створаны ліцэй. Форма навучання – вочная на працягу 5 гадоў. У ліцэй прымаюцца на конкурснай аснове асобы мужчынскага полу пасля заканчэння 6 класа школы.



Для афармлення дакументаў на паступленне (не пазней 1 красавіка 2011 года) больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Хойніцкім РАНС: г. Хойнікі, вул. Лермантава, 1а, або па тэлефоне 3-38-39.



В. ТУПІЦА,
намеснік начальніка Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *