Надвор’е крыху спыніла пасяўны сезон у раёне. Аднак нашы аграрыі час дарма не марнуюць. Ды і раней таксама працавалі ад досвідку да заходу сонца.
Мы вырашылі зазірнуць у падшыўкі «Ленінскага сцяга» (зараз газета выходзіць пад назвай «Хойніцкія навіны») і паглядзелі, як тады падавалі матэрыялы аб вясенніх палявых работах.
Гарталі некалькі выпускаў 80-х і 90-х гадоў. Назіралі за чорна-белай дынамікай прагрэса на палях у сакавіку, красавіку, маі. Паказваем вам падборку здымкаў ад калег фотажурналістаў. Героямі публікацый часта станавіліся механізатары Мікалай Талюк, Васілій Кірычэнка, Анатолій Ходас, Аляксандр Аніскавец, Пётр Прымачэнка, Валерый Браткоўскі, Мікалай Лобан, Міхаіл Краўчанка.
Дарэчы на палях у тыя гады ішла актыўная пасадка бульбы. Гэту сяльгасработу асвятлялі нараўне з яравым севам. Карэспандэнты амаль кожны нумар у гарачы сезон пісалі аб актыўных працаўніках вёскі. У асноўным, здымалі людзей каля тэхнікі. Нярэдка на першай старонцы падавалі зводку ад перадавіках пасяўной кампаніі.
Сустрэла ў архіўных нумарах згадванне каўгасаў «Імя Калініна», «Імя ХХІ з’езда КПСС», «Ленінскі шлях», «Бальшавіцкая перамога», «Шлях да камунізму», «Кастрычнік», «Бальшавік», «Перамога сацыялізму», «Першае мая», «Новае жыццё», «Рассвет».
Архіў гартала Вікторыя МАРОЗ.