ПУП «Палескія сыры»– фіналіст «Брэнд года-2010»

Экономика

28 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прафесіянальны конкурс «Брэнд года-2010» падвёў вынікі інтэграцыі беларускіх кампаній у сусветную брэндавую прастору. На працягу двух дзён міжнароднае прафесіянальнае журы працавала з удзельнікамі конкурсу і вынесла свой вердыкт на заключнай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу.



Сярод фіналістаў міжнароднага конкурсу – ПУП «Палескія сыры», якое выяўлена лідэрам у намінацыі «Вытворчасць сыроў». З рук Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь Э. Шапіра дырэктар прадпрыемства Т.Д. Грамовіч атрымала Ганаровы Дыплом фіналіста за подпісамі старшыні журы, крэатыўнага рэдактара часопіса  «Рэкламныя ідэі» (Санкт-Пецярбург) М. Васільевай, старшыні аргкамітэта конкурсу, дырэктара цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій «САТИО» Ж. Грынюк, старшыні назіральнага савета конкурсу, намесніка міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь А. Тура.



Намінанты конкурсу сталі гледачамі мюзікла ДТМ «Рэвю» «Брэнды як людзі», прысвечанага брэнддынгу як унікальнаму эканамічнаму і сацыяльнаму феномену, змяняючаму мір.



Вядучымі цырымоніі былі тэлевядучыя канала АНТ А. Сярэбранікаў і Д. Кур’ян – Першага Нацыянальнага тэлеканала, які прызнаны на гэтым конкурсе брэнд-персонай.
ПУП «Палескія сыры» яшчэ раз пацвердзілі якасныя паказчыкі выпускаемай прадукцыі, уносячы свой уклад у павышэнне інвестыцыйнай прыцягальнасці і іміджу Беларусі на міжнароднай арэне.



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *