Зваротам грамадзян і рабоце па прынцыпу «аднаго акна» Паселіцкі сельскі выканаўчы камітэт надае асаблівую ўвагу.
Сельвыканкам прымае рашэнні па пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдачы дазволаў на будаўніцтва жылога дома, на рэканструкцыю дома або пабудоў, на газіфікацыю і г.д.
У 2010 годзе ў Паселіцкі сельскі выканаўчы камітэт паступіла 1536 зваротаў ад жыхароў (2009 год – 1501 зварот). Вядзецца актыўная работа па задавальненню патрэб і пажаданняў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны А.І. Горбача, а таксама Г.І. Найдзенка – маці воіна-інтэрнацыяналіста, загінуўшага ў Афганістане. У канцы мінулага года ім бясплатна выдзелены піламатэрыялы на ўстаноўку агароджы.
Эфектыўнай формай работы з’яўляецца прыём наведвальнікаў па асабістых пытаннях, які старшыня сельсавета Л.М. Зелянкоўская праводзіць у другую і чацвёртую сераду месяца з 8.00 да 20.00. Летась на прыём звярталіся 23 чалавекі.
Інфармацыя для грамадзян, якая ўтрымлівае тэлефоны служб першай неабходнасці, графікі прыёму грамадзян, пералік ажыццяўляемых адміністрацыйных працэдур, знаходзіцца на бачным і даступным месцы ў памяшкані сельскага Савета. Свае заўвагі і прапановы кожны жыхар Савета можна пакінуць у Кнізе заўваг і прапаноў.
Рэгулярна праводзяцца сходы з насельніцтвам у вёсках на тэрыторыі Савета, на якіх абмяркоўваюцца найбольш актуальныя пытанні жыццезабеспячэння.
Алена АНАТОЛЬЕВА.