Юрый Малочка — прызёр інтэрнэт-віктарыны

Образование Тэрыторыя моладзі

Вызначыць, эмблемы якіх міжнародных арганізацый паказаны, якія філосафы адлюстраваны на здымках і чые цытаты і фразы прадстаўлены – такога плану заданні былі на абласной інтэрнэт-віктарыне па грамадазнаўству. Каб адказаць на ўсе пытанні, трэба «капаць» намнога далей школьнай праграмы. Як гэта робіць Юрый Малочка.

Фотаздымак вучня десятага класа першай гарадской школы ў гэтым годзе ўжо быў у раённай газеце – ён заняў трэцяе месца на абласной прадметнай алімпіядзе. І вось у яго зноў «бронза» на інтэлектуальным спаборніцтве.
Інтэрнэт-віктарына праводзілася ў два этапы. Першы тур быў адборачным і прайшоў на месцах – у школах. У ім прымалі ўдзел семдзесят шэсць вучняў з усёй вобласці. «Білет» у другі этап атрымалі толькі пятнаццаць школьнікаў, якія маюць вялікую цікавасць да грамадазнаўства. У выніку сур’ёзнай «барацьбы ведамі» наш Юра заняў ганаровае трэцяе месца.
Юнак марыць звязаць сваю будучыню з юрыспрудэнцыяй. Вольны час прысвячае чытанню кніг па сацыялогіі, паліталогіі і эканоміцы. І гэта ў дзесятым класе! Дадаткова займаецца з настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства Наталляй Мікалаеўнай Амельчанка. Безумоўна, у высокіх дасягненнях Юры вялікая заслуга педагога. Яна сама «гарыць» сваім прадметам і запальвае вучняў.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *