Асабістыя падсобныя гаспадаркі па-ранейшаму з’яўляюцца не толькі крыніцай даходаў грамадзян, але і дапамагаюць вырашаць пытанні харчовай бяспекі краіны. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта №88 ад 31 студзеня 2011 года зацверджаны мерапрыемствы па развіцці і падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у Хойніцкім раёне на 2011-2015 гады. З намечаным на чацвёртую пяцігодку ў сферы развіцця падсобных гаспадарак і шляхах выканання знаёміць намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па эканоміцы Ж.Я. БАЖОК:
У бягучай пяцігодцы важна не дапусціць скарачэння плошчы засяваемых агародаў, колькасці пагалоўя жывёлы і птушкі на сялянскіх падворках. У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў прадстаіць сельскім выканаўчым камітэтам прадастаўляць ва ўстаноўленым парадку па заявах грамадзян у арэнду дадатковыя зямельныя ўчасткі ў памеры 3 гектараў для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, ажыццяўляць кантроль за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем выдзеленых зямельных угоддзяў.
Згодна з мерапрыемствамі плануецца забяспечыць вытворчасць у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян: збожжа – 8,9 тыс. т, пладоў і ягад – 8,5 тыс. т, гародніны – 30,1 тыс. т, бульбы – 145,3 тыс. т.
Дзеля стабілізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі ў пераразліку на аднаго сельскага жыхара, павышэння прадуктыўнасці сельскагаспадарчай жывёлы мяркуецца забяспечыць вытворчасць малака ў асабістых падсобных гаспадарках у межах 24,1 тыс. т, мяса жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 3,1 тыс. т, яек – 38,1 млн. штук, мёду – 50,5 т.
У мэтах абслугоўвання асабістых падсобных гаспадарак грамадзян прадугледжваецца забяспечыць патрэбнасці грамадзян у мінімальным асартыменце тавараў і паслуг у сельскіх магазінах, неабходных для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, пашырыць спектр паслуг па рамонту жылых памяшканняў і гаспадарчых пабудоў, прадугледжваць у праектах забудовы жылых дамоў сядзібнага тыпу ў сельскай мясцовасці, будаўніцтва ва ўстаноўленым парадку за кошт ільготных крэдытаў падсобных памяшканняў і збудаванняў для ўтрымання жывёлы і захоўвання кармоў.
У мэтах стымулявання грамадзян у павелічэнні рэалізацыі лішкаў уласнай прадукцыі будуць арганізаваны конкурсы на лепшага здатчыка з выдачай грашовых прызоў, каштоўных падарункаў.