Выгадна Ўсім: здатчыку, гандлю, сельгаспрадпрыемству

Сельское хозяйство

Развагі жыхаркі аграгарадка Судкова   Г.С. Лапуста наконт таго, каму можна прадаць бычка або цёлачку з уласнага падворка – заезжаму купцу або дзяржаве, –уражваюць сапраўднай мудрасцю, і, калі хочаце, патрыятычнымі пачуццямі.



– Асабіста я вось ужо 6 гадоў запар здаю цялят у КСУП «Судкова»,    –  гаворыць Галіна Сцяпанаўна. – Калі гэта цёлачка, то ведаю, што з яе вырасце добрая дойная карова, таму што мая Рагулька дае вельмі тлустае малако, якім, дарэчы, таксама дзялюся з дзяржавай. Прадукцыя ад здадзенай мною жывёлы потым паступае на перапрацоўчае прадпрыемства, затым – у розных відах малочных прадуктаў на гандлёвыя паліцы, а, значыць, да нашага з вамі стала. Мне могуць запярэчыць, маўляў, прадпрымальнік аддае на рукі адразу грошы за цяля, а калі іх дачакаешся ад сельгаспрадпрыемства, невядома, ды і цану большую плацяць. Не згаджаюся з гэтым. І вось чаму. Калі гаварыць наконт цаны, то з улікам натуральных выдаткаванняў, яна ў гаспадаркі атрымліваецца большай. А сама аплата праводзіцца ў нашым магазіне ў дзень здачы маладняку буйной рагатай жывёлы.



Самае прамое дачыненне да абмяркоўваемай тэмы мае і Софія Іванаўна Базулька, якая з’яўляецца загадчыцай магазіна №42 у аграгарадку «Судкова»і адначасова нарыхтоўшчы-кам цэнтра  кааператыўнага ўчастка.



– У нашым магазіне, –расказала яна, –маецца журнал, у які заносяцца звесткі, хто з жыхароў, што і калі будзе здаваць са свайго асабістага падворка. З мэтай актывізацыі закупу маладняку БРЖ ад насельніцтва ў пачатку года раблю падворны абход грамадзян, растлумачваю парадак і ўмовы закупу, тэрміны і парадак разлікаў. Трэба сказаць, што людзі адгукваюцца. Зараз у падсобных гаспадарках аграгарадка гаспадары ўтрымліваюць 42 каровы. У першым квартале трэба закупіць 600 кілаграмаў мяса ў жывой вазе, думаю, што з гэтай задачай калектыў магазіна справіцца.



Вельмі важна тое, што па першаму патрабаванню выдаюцца даведкі здатчыкам –  сельскім Саветам аб тым, што маецца ў гаспадарцы цяля, і сельгаспрадпрыемствам – аб вазе і цане здадзенай жывёлы. Менавіта з апошнім дакументам прыходзяць людзі ў магазін за аплатай.



Рэзюме намесніка старшыні райспажыўта-варыства па вытворчасці і нарыхтоўках Г.У. Васільевай:
– Схема разлікаў за здадзены маладняк БРЖ такая. Дапусцім, чалавек хоча здаць цяля. Для гэтага ідзе ў сельгаспрадпрыемства, на тэрыторыі якога пражывае. Там складаецца акт на перадачу (продаж) закуп жывёлы па дагавору з грамадзянінам. Згодна з гэтым актам магазін і выплачвае грошы здатчыку. Каб райпо магло забраць выдадзеныя сродкі, па дагавору сельгаспрадпрыемства на гэту суму прадастаўляе дарослую жывёлу. Такім чынам бачна, што ў выйгрышы застаюцца і здатчык, і гандаль, і сельгаспрадпрыемства.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *