Дзень моладзі з дзі-джэйскімі баталіямі і Калор Фэстам

Культура Образование Рэха падзеі Тэрыторыя моладзі

Святкаванню Дня моладзі ў Хойніках прысвяцілі цэлыя выхадныя. Мерапрыемствы, запланаваныя правесці ў суботу, з-за неспрыяльнага надвор’я размеркавалі адразу на два дні, чым удвая парадавалі мясцовую моладзь.
Упершыню на Хойнікшчыне прайшоў “Калор Фэст”, ці фестываль фарбаў. Галоўнай фішкай, дзякуючы чаму мерапрыемства і атрымала такую назву, стала абсыпанне рознакаляровымі парашкамі, якія лёгка адмываюцца.


Падобныя развагі даўно палюбіліся еўрапейскай публіцы, ды і ў суседніх краінах нярэдка праводзяцца. Сама ж традыцыя расфарбоўваць сябе і сяброў, кідаючы ўвышыню ружовыя, фіялетавыя, блакітныя, зялёныя сухія парашкі, вядзецца з далёкай Індыі.


Так людзі святкавалі пачатак вясны. Сёння ж на большасці музычных, дабрачынных, спартыўных фестывалях і проста вечарынах удзельнікі з задавальненнем гуляюць у такую ж гульню.
Вось і на свяце пад вясёлую музыку дзеці і дарослыя кідаліся гэтай сухой фарбай, малюючы на адзенні выпадковыя малюнкі. Праграму падтрымлівалі гучнай дынамічнай музыкай. Любы жадаючы меў магчымасць сфатаграфавацца, як зараз гавораць, “зрабіць сэлфі” на фоне розных упрыгожаных куточкаў на пляцоўцы.


У наступны вечар публіку забаўлялі традыцыйным творчым конкурсам “Бітва дзі-джэяў — 2017”, дзе сярод майстроў электроннай музыкі і вядучых, іх яшчэ называюць МС (“эмсі”, ад англійскай скарочана – артыст, які забаўляе публіку ў час выступлення дзі-джэя) вызначалі лепшых.
Пераможцамі сталі тыя, за каго гучней раздаваліся авацыі. Самымі папулярнымі ў публікі сталі DJ Poke.moo і MC Ramsy. Ім ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўручылі Дыпломы, дзі-джэй атрымаў кубак пераможцы.


Не меней запальваюча выступілі і іншыя ўдзельнікі дз-джэйскай дуэлі, якія таксама выбралі для сябе замежныя псеўданімы напрыклад – DJ Clickstar і MC Vlados Dovidov, DJ Dach Boy і MC Shvepas. Кожны з іх раней браў удзел у падобных творчых баталіях і упэўнена трымаўся перад публікай.

Арганізатары свята добра пастараліся, каб стварыць непаўторную атмасферу моладзевага свята. Тут сярод танцуючыга натоўпу гулялі чароўна апранутыя хадулісты, зноў жа ў паветра кідалі каляровыя фарбы. У гушчы падзей актывісты раённага камітэта БРСМ правялі карысную акцыю “Скажы наркотыкам НЕ!”.

Рабяты ў чырвоных майках з сімволікай грамадскага аб’яднання раздавалі сваім равеснікам тэматычныя буклеты пра шкоду ўжывання наркатычных сродкаў. Такая акцыя праходзіць на Дзень моладзі штогод, маладыя людзі не стамляюцца інфармаваць юнакоў і дзяўчат пра карысць здаровага ладу жыцця, у тым ліку і на сваім прыкладзе.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *