Выпускны ў ліцэі: запамінальна і прыгожа

Образование Рэха падзеі Тэрыторыя моладзі

 

Вясёлыя гады вучобы, заняткі, экзамены – усё ў мінулым. Для  выпускнікоў прафесійны ліцэй назаўжды застанецца месцам, дзе можна было рэалізаваць не толькі свае веды і ўменні, але і творчы патэнцыял. 30 чэрвеня 62, 38, 35 і 36 групы навучэнцаў атрымалі атэстаты і адзначылі выпускны баль вялікай і яркай канцэртнай праграмай.

Шчырыя віншаванні выпускнікам дарылі прадстаўнікі райвыканкама, адміністрацыя і педагогі ліцэя, бацькі.

Сціскаліся ад цёплых успамінаў сэрцы ліцэістаў у час прэзентацыі, у якой былі сабраны здымкі запамінальных, цікавых гадоў вучобы.Фотасесіі, флэшмоб, паветраныя шары, чуллівыя песні – усё было кранальна і прыгожа. Свята закончылася – наперадзе першыя працоўныя будні, няхай яны таксама будуць паспяховымі.

Тэкст і фота Вікторыі Мароз.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *