Лепшы фотаздымак даслала Паліна Ходас

Тэрыторыя моладзі

Напярэдадні Дня вышыванкі раённы камітэт ГА «БРСМ» аб’явіў фотаконкурс. Для ўдзелу варта было даслаць здымкі ў групу «Хойніцкія навіны» ў «Вконтакте».
Фатаграфіі ў прыгожых сукенках з вышыўкай нам адправілі чатырнаццаць хайнічанак. Так, менавіта, дзяўчыны сталі актыўнымі ўдзельніцамі конкурсу. Некаторыя прадастаўлялі па два, тры і нават чатыры здымка. Пасля было арганізавана галасаванне, пры дапамозе якога і быў вызначаны пераможца. Набраўшы 253 галасы, «вырвала» першае месца ў саперніц Паліна Ходас. У той жа дзень, калі былі падведзены вынікі, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Л.А. Гаркуша ўручыла фаварытцы фотаспаборніцтва падарунак.
Рэдакцыя раённай газеты вырашыла асобна ўзнагародзіць яшчэ адну канкурсантку – Наталлю Шарапаву, якая была сфатаграфавана на фоне стэнда «Хойніцкіх навін». Яна атрымае ад журналістаў каляндарык і магнітніцу з лагатыпам раёнкі. Усім дзякуй за удзел і далучайцеся да іншых конкурсаў.

Наталля ЧЭКАН.
Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *