Мацнейшыя сярод роўных

Спорт

Шэрагам важкіх узнагарод адзначыліся юныя спартсмены нашага раёна  ў ходзе даволі маштабных спаборніцтваў. Так, на адбыўшымся ў Гомельскім цэнтры алімпійскага рэзерву адзінаборстваў першынстве Гомельскай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 1996-1998 гадоў нараджэння каманда Хойніцкай ДЮСШАР стала пераможцай, узнагароджана Дыпломам і кубкам за першае месца.



Вялікі ўклад у дасягнуты поспех унеслі Станіслаў Турчанок, Іван Баляхін, Хрысціна Ярац і Аляксандра Шкут, якія сталі бясспрэчнымі лідэрамі спаборніцтваў у сваіх вагавых катэгорыях. Другое месца ў асабістым заліку занялі Ксенія Будзько і Любоў Козыр, бронзавыя прызёры – Аляксандр Каток, Ягор Карась, Кацярына Назаранка, Анастасія Кузьменка, Вікторыя Яромчык.


«Шлях да алімпу» – такую назву меў міжнародны турнір па барацьбе дзюдо з удзелам барцоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Латвіі, які праходзіў у гарпасёлку Новая Гута Гомельскага раёна.
Трэція месцы тут занялі прадстаўнікі Хойнікшчыны Максім Грыгаровіч (38 кг), Ксенія Будзько (48 кг) і Аляксандра Шкут (52 кг).



А. ЛУК’ЯНЕНКА, трэнер па барацьбе дзюдо.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *