Карысна і змястоўна


У перыяд вясенніх канікул РАУС сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама, аддзеламі адукацыі, па справах моладзі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, РК ГА «БРСМ», упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама праведзены мерапрыемствы для падлеткаў групы рызыкі ў рамках акцыі «Правядзі час з карысцю».



Супрацоўнікамі РАУС сумесна з намеснікам старшыні КСН А.С. Содаль у 13 навучальных установах раёна з вучнямі былі праведзены гутаркі аб бяспечных паводзінах у розных жыццёвых сітуацыях, па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў.



31 сакавіка восем непаўналетніх прынялі ўдзел у абласным адкрытым турніры па міні-футболу, які праходзіў у Светлагорску.
Зрабіла больш цікавымі і насычанымі канікулярныя дні падлеткаў сустрэча з протаіерэем Пакроўскай царквы Уладзімірам Козакам, у ходзе якой вялася размова на тэмы маралі. Таксама падлеткі прынялі ўдзел у дні адкрытых дзвярэй, які праходзіў у раённым аддзяленні ўнутраных спраў.



У выхадныя дні арганізаваны  дадатковыя мерапрыемствы па праверцы месц масавага адпачынку непаўналетніх, наведванне па месцу жыхарства падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх і якія пражываюць у сацыяльна небяспечных сем’ях.



І. ПАНЧАНКА,
начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *