18 красавіка ў нашым горадзе Дэпартаментам аховы МУС Рэспублікі Беларусь праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя 25-годдзю аварыі на ЧАЭС.
У РДК адбыўся сход супрацоўнікаў і ветэранаў Хойніцкага аддзялення аховы, з дакладам выступіў намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь М.А. Крукоўскі, які адзначыў, што высокай узнагароды Дэпартамента – нагруднага знака «За адзнаку» ўдастоены ў нашым раёне старшыня райвыканкама А.В. Бічан, начальнік РАУС С.А. Барысенка і ўручыў на сходзе гэтую ўзнагароду міліцыянеру-кінолагу аддзялення аховы П.А. Котчанку і міліцыянеру ўзвода А.М. Жэбіту.
Падзякі начальніка Дэпартамента аховы С.А. Буйноўскага ўручаны групе супрацоўнікаў аддзялення аховы – ліквідатарам катастрофы на ЧАЭС.
З тэматычнай канцэртнай праграмай перад сабраўшыміся ў зале выступіў ансамбль «Блокпост» абласнога ўпраўлення аховы.
Клаўдзія БОСАК.