Завяршаюцца работы па правядзенню яравой сяўбы. У гаспадарках раёна ўжо завершана сяўба цукровых буракоў (1000 га), набліжаецца да заканчэння і сяўба ранніх збожжавых культур: работы вядуцца толькі ў сельгаспрадпрыемствах імя Мележа (85%) і «Судкова» (99%). Усяго з планавых 14240 гектараў адведзеных пад яравую сяўбу па стану на 13 мая сельскагаспадарчымі культурамі ў раёне засеяна 13169 (92%). Першымі сяўбу завяршылі ў сельгаспрадпрыемстве «Велікаборскі» (913 гектараў). У КСУП «Аравічы» яравая сяўба праведзена на 2181 га з 2215 (98%), у «Судкове» – на 2302 га з 2415 (95%), у «Веляціне» – на 1805 га з 1920 (94%).
Што датычыць сяўбы кукурузы на зерне, то першымі гэтыя работы завяршылі ў агракамбінаце «Віць» (250 га) і эксбазе «Стралічава» (400 га). Не спяшаюцца з сяўбой кукурузы на зерне ў ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» (засеяна 180 га, 50% плошчаў) і «Велікаборскім» (170 га, 59%).
Марудзяць у агракамбінаце «Віць» і з пасадкай бульбы. Да гэтых работ у гаспадарцы яшчэ не прыступалі наогул, хаця высадзіць бульбу неабходна на 30 гектарах агракамбінатаўскіх плошчаў. Па 35 гектараў плошчы займае сёлета бульба ў сельгаспрадпрыемствах імя Мележа і «Веляцін», але яе пасадку ў абедзвюх гаспадарках завяршылі яшчэ ў першай дэкадзе мая. Высадзілі бульбу на ўсіх запланаваных 60 гектарах і ў эксбазе «Стралічава». Усяго па стану на 13 мая бульба ў раёне высаджана на 265 гектарах з запланаваных 350.
Будучы ўраджай у немалой ступені залежыць ад унясення арганічных і мінеральных угнаенняў. Што датычыць унясення арганікі пад яравую сяўбу, то гэтыя работы ў поўным аб’ёме выканалі сельгаспрадпрыемствы «Веляцін», «Аравічы», «Стралічава» і «Велікаборскі». Толькі на трэцюю частку ад запланаванага ўнеслі арганічныя ўгнаенні ў ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» (5,8 тысячы тон ад 15 тысяч) і напалову – у агракамбінаце «Віць» (11 тысяч тон з 22 тыс. т).
Завяршылі ўнясенне мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу у 5 гаспадарках раёна. На плошчы 298 гектараў мінеральныя тукі засталося ўнесці КСУП «Судкова», на 243 га – ААТ «Хойніцкі Аграсервіс», на 115 га – агракамбінату «Віць». Усяго па раёну мінеральныя ўгнаенні ўнесены на плошчы 13584 гектараў з 14240.
Набліжаюцца да заканчэння і работы па падкормцы шматгадовых траў (2450 га з 2600), а таксама сенакосаў і пашы (8557 гектараў з 10766 га), працягваецца хімпраполка пасеваў азімых збожжавых культур (яна праведзена на 2882 га з 4140). Другая падкормка азімых збожжавых праведзена на 7030 гектарах з 8558 га. У стадыі завяршэння і апрацоўка пасеваў рапсу супраць шкоднікаў (1677 з 1942 га), гаспадаркі прыступілі і да яго хімпраполкі.
Пачалася хімпраполка пасеваў яравых збожжавых, цукровых буракоў, кукурузы і шматгадовых траў, стартавалі работы па перазалужэнню палепшаных угоддзяў.
А ў самым хуткім часе ў гаспадарках раёна пачнецца і сезон нарыхтоўкі кармоў.
Па аператыўных даных райсельгасхарчу.