Актыўны ўдзел у жыцці краіны

Образование

Дэпартамент па энергаэфектыўнасці дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь павіншаваў вучняў гімназіі г. Хойнікі за лепшую творчую работу па прапагандзе энергазберажэння і актыўны ўдзел у школьным працэсе навучання эканоміі і беражлівасці.

Аб конкурсе і сваіх уражаннях расказала карэспандэнту “ЛС” яго ўдзельніца, вучаніца 9 “Б” класа дзяржаўнай гімназіі Дзіана Гарбар:

– У мінулым годзе я з настаўніцай гімназіі Валянцінай Рузумбаеўнай Султанавай прыняла ўдзел у конкурсе “Энергамарафон-2008”. Напрамкі  гэтай тэмы: лепшая агітбрыгада, вынаходніцтва, лепшы музей па энергазберажэнню, лепшы праект па энергааўдыту. Мы працавалі над апошнім. Неабходна было знайсці рэзервы ва ўстановах адукацыі па эканоміі энергарэсурсаў. Мы  прапанавалі ў сваёй рабоце як можна палепшыць цеплаабмен у класах, а таксама спосабы памяншэння спажывання вады і электраэнергіі. Наша работа прайшла першы адборачны этап у вобласці і заняла ІІ месца.

Сёлета 25 сакавіка ў Магілёве прайшоў апошні рэспубліканскі этап  конкурсу. У намінацыі “лепшая школьная работа” было 7 удзельнікаў з усёй краіны. Трое атрымалі  дыпломы, а наша работа была адзначана Ганаровай граматай. У агульным заліку Гомельская вобласць заняла ІІ месца, уступіўшы Віцебскай. Няхай мы не атрымалі дыплом, але ўсё роўна адчуваем сябе пераможцамі, бо трапіць на рэспубліку – гэта ўжо значыць лепшыя са ста! Я лічу, што кожны жыхар краіны павінен прымаць актыўны ўдзел у яе жыцці. 


Запісала Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *