Інфармацыйная гадзіна па тэме прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх прайшла ў сярэдняй школе №1 г. Хойнікі. Перад вучнямі выступілі памочнік пракурора раёна Ю.А. Грамовіч і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама А.С. Содаль.
Патрэбна памятаць, што калі непаўналетнім злодзеям 16 гадоў, то крымінальная адказнасць наступае ў поўнай меры. Калі ўзрост да 14 гадоў – падлеткі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці, ставяцца на ўлік у камісію і інспекцыю па справах непаўналетніх, за ўжыванне спіртных напіткаў падлеткі ставяцца на ўлік урача-нарколага. А гэта азначае, што светлай будучыні можа не быць.
Кожныя выхадныя па ўсіх дыскатэках, барах, месцах адпачынку ў горадзе і раёне праводзяцца рэйды па выяўленню п’яных падлеткаў. Па выяўленых фактах абавязкова складаюцца пратаколы.
За ўсе проціпраўныя дзеянні абавязкова давядзецца несці адказнасць: адміністрацыйную, крымінальную, будуць прыцягнуты да адказнасці і бацькі. Таму перад тым як што-небудзь здзяйсняць, ужываць спіртное, парушаць парадак, проста падумайце – да чаго прывядуць такія ўчынкі.
Вольга БЕЛАШ.