Правілы дарожнага руху – у тэорыі і на практыцы

Образование

 Актыўныя і ініцыятыўныя, спрытныя, цікаўныя – менавіта такімі з’яўляюцца юныя інспектары дарожнага руху, якія адстойвалі гонар сваіх навучальных устаноў на раённым злёце-конкурсе. Гэтыя якасці яны ўдала прадэманстравалі у час правядзення традыцыйнага спаборніцтва паміж камандамі ЮІД на базе гімназіі г. Хойнікі. Арганізатары конкурсу – аддзяленне ДАІ РАУС, аддзелы адукацыі, па справах моладзі райвыканкама, РК ГА «БРСМ» – пры правядзенні мерапрыемства пастараліся ахапіць увесь аб’ём ведаў, як тэарэтычных, так і практычных, якімі павінен валодаць добраахвотны памочнік інспектара ДАІ.



Удзельнікам злёта неабходна было прайсці 7 этапаў: ваджэнне веласіпеда ва ўмовах, аналагічных рэальнаму дарожнаму руху, дарэчы, яго аб’ектыўна судзіў начальнік аддзялення ДАІ РАУС У.П. Талюк; тэарэтычны экзамен на веданне правіл дарожнага руху прымаў старшы дзяржаўтаінспектар Д.І. Апанасюк; лепшых у  фігурным ваджэнні веласіпеда; конкурсе «Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху»; аглядзе-конкурсе тэматычных газет; агітацыйна-мастацкім прадстаўленні; аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпеўшаму, вызначалі работнікі ЦТДіЮ.



На працягу трох гадзін юныя інспектары дарожнага руху актыўна спаборнічалі за права падняцца на першую прыступку п’едэстала гонару, праходзячы фізічныя і інтэлектуальныя іспыты. Прадстаўнікі ўсіх 11 каманд ўразілі журы непамерным стараннем і жаданнем перамагчы. Вучні выступілі дастойна, даказаўшы, што добра ведаюць правілы дарожнага руху, якія ў цяперашні  час сталі неад’емнай часткай бяспечнага жыцця падрастаючага пакалення, і ўмеюць іх прымяняць на практыцы. Але ж званне лепшай павінна было дастацца адной камандзе – яго заваявалі гаспадары мерапрыемства, каманда гімназіі г. Хойнікі, якая прадставіць наш раён на аналагічным абласным конкурсе. Другое месца ў каманды гарадской сярэдняй школы  № 1, трэцяе – Паселіцкага д/с – СШ. Пераможцы ў камандных і асабістых заліках узнагароджаны прызамі ад арганізатараў мерапрыемства.


 


Наталля ЧЭКАН.
  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *