З аднадзённым візітам ў нашым горадзе пабывала дэлегацыя нямецкай Усеабшчыны «Остхайдэ» ў саставе яе старшыні Ральфа Дытэра Золя і яго намесніка Норберта Мауэра, а таксама членаў гэтай дабрачыннай арганізацыі Ганса Эрліха і Шарнхопа Крыстофера. Жыхары Германіі аб’ядналіся ў яе, каб аказваць дабрачынную дапамогу беларусам, якія пражываюць у найбольш пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнах. А ў 1996 годзе быў падпісаны дагавор паміж горадам Хойнікі і Усеабшчынай «Остхайдэ» ў сацыяльна-культурнай сферы, праводзіўся абмен дэлегацыямі, прыярытэтным застаецца аздараўленне маленькіх хайнічан у нямецкіх сем’ях.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічан адзначыў, што мы рады працягваць і ўмацоўваць партнёрскія сувязі, што ўсталяваліся. Аднак крэн мэтазгодна было павярнуць у бок эканомікі, таму што для Беларусі цяпер вельмі важны пошук партнёраў па бізнесу ў сувязі з тым, што перажываем нялёгкі час. Мэтазгодна было б наладзіць супрацоўніцтва нямецкіх і хойніцкіх аграрыяў, што будзе спрыяць павышэнню ўрадлівасці глебы.
Аляксандр Васільевіч падкрэсліў, што насуперак Чарнобылю раён жыве і развіваецца ў стваральным рэчышчы. За апошнія тры гады насельніцтва актыўна будуе сабе жыллё ў саставе ЖБСК за кошт льготнага крэдыта банка ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі пад 1 працэнт гадавых тэрмінам на 40 гадоў. За кошт чарнобыльскіх сродкаў, выдзяляемых дзяржавай, узводзіцца жыллё для маладых спецыялістаў, ад якіх у вялікай ступені залежыць будучае Хойнікшчыны.
На развітанне, з упэўненасцю на далейшае развіццё партнёрства, удзельнікі сустрэчы абмяняліся памятнымі сувенірамі.
Затым нямецкія сябры наведалі шэраг аб’ектаў горада з азнаямляльнай мэтай – пабывалі ў гарадскім парку і на стадыёне, на рамонтным заводзе пабачылі вырабы, што тут выпускаюцца, даведаліся, у чым маюць патрэбу аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў і цэнтральная раённая бальніца.
У паездцы гасцей суправаджала начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама В.М. Савельева.
Клаўдзія БОСАК.