Гаспадаркі раёна завяршаюць першы ўкос траў. Па выніках гэтага этапа зялёнага жніва пад павеці і ў кармавыя траншэі ў раёне закладзена 3677 (48 % ад патрэбнага) тон сена і 20740 тон сенажу (42 %). Улічваючы сённяшнія ўмовы засушлівага надвор’я, стаўка зараз робіцца на нарыхтоўку сена і закладку сенажу. Усяго ж для таго, каб забяспечыць поўную патрэбнасць грамадскай жывёлагадоўлі кармамі ўласнай вытворчасці на будучую зімоўку, неабходна нарыхтаваць 7600 тон сена, 49300 тон сенажу і 123 тысячы тон сіласу. Сярод задач, якія пастаўлены ў сёлетнім корманарыхтоўчым сезоне, – забеспячэнне аб’ёму кармавых адзінак травяністых кармоў не ніжэй 41 тысячы тон, а ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы іх павінна быць не менш 23 цэнтнераў кармавых адзінак.
Па стану на 10 чэрвеня на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 4,71 цэнтнера кармавых адзінак. Па гэтаму паказчыку ўпэўнена лідзіруе сельгаспрадпрыемства «Аравічы», дзе на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 5,85 ц к.а.
Што датычыць арганізацыі работ, то са станоўчага боку можна адзначыць такія гаспадаркі як «Аравічы», «Хойніцкі Аграсервіс», «Судкова» і «Стралічава». Іх лідэрства красамоўна пацвярджаецца лічбамі аператыўных зводак, і мы яшчэ раз пераконваемся ў справядлівасці ісціны аб тым, што поспеху можна чакаць толькі там, дзе ўсё прадумана, падрыхтавана і вырашана.
А вось у агракамбінаце «Віць» і «Велікаборскім» дрэнна падрыхтаваліся да сезона нарыхтоўкі кармоў, таму і не дзіўна, што амаль па ўсіх паказчыках дзве гэтыя гаспадаркі знаходзяцца ў ліку адстаючых. Гэта тлумачыцца і кадравымі праблемамі, і паломкамі тэхнікі, і іншымі нявырашанымі пытаннямі.
Сёння гаспадаркі раёна павінны завяршыць першы ўкос і дбаць аб тым, каб атрымаць паўнацэнны другі ўкос. Таксама пастаўлена задача штодзённага прыросту нарыхтоўкі кармоў не менш, чым на 0,4 цэнтнера кармавых адзінак. Акрамя таго, пры тых жа спрыяльных умовах надвор’я для выканання гэтага віду работ, неабходна па максімуму нарыхтаваць якаснае сена.
В. ТАРАСЕНКА, галоўны аграном раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.