Заслужаная ўзнагарода

Образование

На мінулым тыдні педагагічная скарбонка настаўніка гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №1 г. Хойнікі Н.М. Амельчанка (на здымку) папоўнілася чарговай узнагародай. Ды яшчэ і якой!
За добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення Наталлі Мікалаеўне аб’яўлена Падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні Дня настаўніка ў сталіцы нашай краіны ва ўрачыстай абстаноўцы заслужаную ўзнагароду педагогу ўручыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў. Пагадзіцеся, што гэта вельмі ганарова – прадстаўляць наш раён на такім высокім узроўні.
Аднак найважнейшым сваім дасягненнем Наталля Мікалаеўна лічыць актыўны ўдзел у станаўленні маладой асобы, жаданне рабят дабівацца высокіх вынікаў у навучанні. Яе вучні – пастаянныя пераможцы абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па грамадазнаўству, паказваюць высокія вынікі пры здачы цэнтралізаванага тэсціравання.
Дарэчы, спіс заслуг Н.М. Амельчанка ўражвае – Ганаровыя граматы Хойніцкага райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама. Па выніках работы ў 2016 годзе Н.М. Амельчанка была ўзнагароджана дыпломам Хойніцкага райвыканкама ў намінацыі «Лепшы работнік установы адукацыі» з занясеннем на раённую Дошку гонару.

Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *